RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Японскі фальклорны калектыў «Мандзюсяка» выступіць з канцэртамі ў Магілёве і Шклове

У Беларусі 11–16 кастрычніка праходзіць Тыдзень беларускага-японскай дружбы. Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і пасольства нашай краіны ў Японіі, шэрагу беларускіх міністэрстваў і райвыканкамаў, а таксама Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Белдзяржфілармоніі і беларуска-японскага бізнес-клуба.

Магілёўская вобласць у 2021 годзе павялічыла экспарт прадукцыі ў Прыморскі край на 84%

Магілёўская вобласць у 2021 годзе павялічыла экспарт прадукцыі ў Прыморскі край на 84%. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, падводзячы вынікі дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі, якія праходзілі з 5 па 11 кастрычніка ва Уладзівастоку.

Натарыусы бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам 14 кастрычніка

Натарыусы Беларусі 14 кастрычніка бясплатна пракансультуюць шматдзетных мам, паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Артур Стрэх.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію правядзе 16 кастрычніка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Магілёўскай вобласці

Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» стартавала на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў абласным аб’яднанні прафсаюзаў.

Як адзначылі суразмоўцы, 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці. Калі асабіста павіншаваць галоўнага чалавека ў жыцці не атрымліваецца, можна адправіць прыгожую паштоўку.

Паведаміць аб зарплаце «ў канверце» можна па тэлефоне кантакт-цэнтра падатковых органаў

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці нагадвае, што ў мэтах атрымання аператыўнай інфармацыі і тлумачэнняў па пытаннях прымянення нормаў падатковага заканадаўства кожны грамадзянін можа звярнуцца па нумары тэлефоннай даведачнай сістэмы падатковых органаў (кантакт-цэнтра) 189 (стацыянарная сетка) або (017) 29 79 79.

Акцыя «Мая мама – чараўніца» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Акцыя «Мая мама – чараўніца» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Праект ініцыяваны Магілёўскім абласным сацыяльна-педагагічным цэнтрам і прымеркаваны да Дня маці.

На поўначы Мсціслаўскага раёна прыбіраюць сланечнік (відэа)

Кветкі сонца, як яшчэ называюць сланечнікі, цалкам камфортна сябе адчуваюць у не самых цёплых краях. У Мсціслаўскім раёне свой бізнес вядзе расійская кампанія, якая палічыла алейную культуру выдатным прыбыткам. На 400 гектарах апрацоўваюць сланечнік гатунку «Піянер».

Тыдзень маці пройдзе ў Магілёўскай вобласці 11–17 кастрычніка

14 кастрычніка ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень маці. Напярэдадні гэтага свята з 11 па 17 кастрычніка пройдзе Тыдзень маці.