RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Найбуйнейшыя прадпрыемствы Магілёўскай вобласці масава вакцынуюць сваіх супрацоўнікаў

Масавая вакцынацыя ад COVID-19 паступова выходзіць на новы ўзровень. Калі ўчора прышчэпку рабілі ў асноўным людзям з групы рызыкі –медыкам, педагогам, пенсіянерам, то сёння яна даступная ўсім жадаючым.

Сяўба яравых культур у Магілёўскай вобласці праведзена на больш за 66% плошчаў

У Магілёўскай вобласці праводзяцца палявыя работы. На 12 мая сяўба яравых культур праведзена на 66% плошчаў, прадугледжаных заданнем, – гэта амаль 245 тысяч гектараў. Найбольш высокія тэмпы пасяўных работ – у клічаўскіх, магілёўскіх і мсціслаўскіх земляробаў (73%). «Дыхаюць у патыліцу» лідарам Дрыбінскі, Крычаўскі і Асіповіцкі раёны.

На тэрыторыі Вясноўскага дома-інтэрната адкрылі і асвяцілі царкву ў гонар святога Патрыкія

На тэрыторыі Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ўрачыста адкрылі і асвяцілі царкву ў гонар святога Патрыкія. Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім правёў Хрэсны ход і літургію, прысвечаную гэтай падзеі.

Рэгіянальны форум да Дня сям’і пройдзе ў Бабруйску пад эгідай Мінпрацы

Рэгіянальны форум «Беларуская сям’я: учора, сёння, заўтра» пройдзе 15 мая ў Бабруйску пад эгідай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і, паведамілі ў ведамстве.

Калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання прайшла на ААТ «Бабушкина крынка»

На базе ААТ «Бабушкина крынка» прайшла выязная калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік кіраўніка міністэрства Аляксей Багданаў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кажамякін, генеральныя дырэктары прадпрыемстваў малочнай галіны рэспублікі і іншыя афіцыйныя асобы.

Ратавальнікі Магілёўшчыны падрыхтавалі відэаролік да Дня сям’і

Ратавальнікі Магілёўшчыны падрыхтавалі відэаролік да Дня сям’і

Дзяцей Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у дыстанцыйным конкурсе выканальнікаў беларускай казкі

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27-29 мая арганізуе II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. У яго межах праводзіцца дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 17 гадоў.

На Магілёўшчыне працягваецца сяўба кукурузы

Хоць цяперашняя зацяжная вясна і красавіцкае пахаладанне на Магілёўшчыне затрымалі пасяўную мінімум на дзесяць дзён, ва ўсіх раёнах поўным ходам працягваецца сяўба кукурузы. Гэта сёння галоўны клопат аграрыяў на палях.