RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

У студзені 2019 года ў Магілёўскай вобласці пабудавана 82 новыя кватэры

У студзені 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 82 новыя кватэры. Уведзена ў эксплуатацыю 9 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень 2019 года паступіла Br125,9 млн.

У бюджэт рэгіёна за студзень 2019 года паступіла Br125,9 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту ў фактычным вылічэнні павялічыліся на 13,7%, або на Br15,2 млн, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.  

Рэйдавыя групы ДПС «Страла» адпрацуюць Магілёўскую вобласць

Рэйдавыя групы спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» МУС накіраваны на адпрацоўку Магілёўскай вобласці, паведамілі ва УДАІ МУС Беларусі.

МАЗ прэзентаваў у Магілёве звышхуткага «жалезнага дрывасека»

Холдынг «БелаўтаМАЗ» сёння падчас пашыранай нарады з Мінлясгасам у Магілёве на сваім філіяле «Магілёўтрансмаш» прэзентаваў лінейку новай тэхнікі для перавозкі і перапрацоўкі драўніны.

Тэматычныя мерапрыемствы да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі праходзяць у кінатэатрах Магілёва

Тэматычныя мерапрыемствы да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі праходзяць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Мінабароны папярэджвае аб руху тэхнікі па дарогах Магілёўскай вобласці 22 лютага

Падчас комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл 22 лютага будзе перамяшчацца колавая тэхніка па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.