RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

«Збярэм дзяцей у школу»: пагранічнікі дапамагаюць выхаванцам бялыніцкага інтэрната

Сёння афіцэры і курсанты пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржпагранкамітэта Канстанціна Моластава з падарункамі наведалі выхаванцаў Бялыніцкай спецыяльнай школы-інтэрната. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Дарогамі Памяці і Славы-2024: уражанні ўдзельнікаў праекта (відэа)

Міжнародны патрыятычны праект «Дарогамі Памяці і Славы» – унікальная магчымасць на свае вочы ўбачыць гісторыю дзяржавы, пабываць у знакавых месцах, дзе некалі вялася барацьба за нашу незалежнасць. Разам з удзельнікамі гэты шлях прайшла здымачная група Тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Аб уражаннях удзельнікаў праекта ў сюжэце.

«Студэнт адпрацаваў на пасяўной - купіў машыну». Рэальныя гісторыі сучасных аграрыяў ад «дэкана з ЦікТока»

Дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА) Уладзімір Гусараў не тэарэтык. Шмат гадоў запар ён мяняў аўдыторыю на поле, дзелавы касцюм - на рабочы камбінезон і адпраўляўся на ўборачную. Робячы ўсё «па падручніку», паказваў такія вынікі, што вопытныя камбайнеры прасілі: «Навучы!» Студэнты ж прызнавалі: «А наш выкладчык можа!»

«Лепш на гэтым полі будзем ваяваць». Аляксандр Лукашэнка аб ролі СМІ ў маючай адбыцца перадвыбарнай кампаніі

Сродкі масавай інфармацыі ў ходзе маючай адбыцца перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі будуць адыгрываць адну з вядучых роляў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі.

Шаснаццаціразовы чэмпіён Паралімпіяд Ігар Бокій пачынае выступленні на Гульнях у Парыжы

У Парыжы стартуе праграма спаборніцтваў XVII летніх Паралімпійскіх гульняў з удзелам беларускіх спартсменаў.

Новая школа №24 рыхтуецца да адкрыцця ў Магілёве

Новы навучальны год у школах Магілёўскай вобласці пачнуць 116 тыс. дзяцей, з іх 12 тыс. - першаклашкі. Усе школы атрымалі пашпарты гатоўнасці. Рыхтуецца адчыніць свае дзверы вучням і школа №24 у Магілёве.

Інтэрнат Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прамыслова-тэхналагічнага каледжа прызнаны адным з лепшых у Беларусі

У Беларусі выбралі лепшы інтэрнат сярод каледжаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Алег Дзьячэнка: У сістэме адукацыі неабходна пазбавіцца ад залішняй бюракратызацыі ўсіх працэсаў

Любая нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы дае нам вялікія магчымасці для назіранняў і супастаўленняў, роздумаў і высноў. Не з'явілася выключэннем і Рэспубліканская педагагічная рада, якая адбылася ў Палацы Рэспублікі.

Аграрыі Магілёўшчыны намалацілі 770,5 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыі Магілёўскай вобласці па стану на раніцу 28 жніўня ўбралі 321,4 тыс. га, намалочана 770,5 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса), пры сярэдняй ураджайнасці 24 ц/га. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.