RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Беларусі ўведзены дадатковы падатковы вылік для маладых спецыялістаў

У Беларусі з 1 студзеня 2024 года ўведзены дадатковы стандартны падатковы вылік для маладых спецыялістаў, маладых рабочых (служачых). Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

У ЦВК Беларусі патлумачылі, як можна будзе прагаласаваць не па прапісцы

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў і парламента пройдуць 25 лютага

У Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь расказалі, якім чынам можна будзе прагаласаваць у дзень выбараў не па прапісцы, знаходзячыся ў сталіцы.

Крэдыты на набыццё тавараў беларускай вытворчасці пачне выдаваць Беларусбанк

У Год якасці - з добрымі навінамі і падарункамі. Згодна з пастановай Савета міністраў ад 29 снежня 2023 года, у мэтах развіцця рознічнага гандлю ААТ «Беларусбанк» пачынае выдачу крэдыту фізічным асобам на набыццё тавараў беларускай вытворчасці.

Цяпер паспрабую сябе на трэнерскай ніве - Таццяна Пятрэня

Дзюймовачка па камплекцыі, але з жалезнай сілай волі Таццяна Пятрэня змагла дабіцца галавакружных ва ўсіх сэнсах вышынь у скачках на батуце: чэмпіёнка свету і Еўропы, удзельніца чатырох Алімпіяд (лепшы вынік — пятае месца), заслужаны майстар спорту.

На Магілёўшчыне прайшлі фінальныя мерапрыемствы абласнога этапа дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды»

У Магілёўскай вобласці прайшлі фінальныя мерапрыемствы абласнога этапа рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ і БРПА «Цуды на Каляды». Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным камітэце БРСМ.

У Магілёўскай вобласці 8 студзеня пройдзе спецмерапрыемства ДАІ па выяўленні нецвярозых вадзіцеляў

Мерапрыемства па выяўленні нецвярозых вадзіцеляў правядзе ДАІ ў Магілёўскай вобласці 8 студзеня. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

У ведамстве ўдакладнілі, што спецыяльнае мерапрыемства «Фільтр» будзе праходзіць у абласным цэнтры, Бабруйску, Бабруйскім і Касцюковіцкім раёнах.

У Беларусі ўносіцца шэраг змяненняў у заканадаўства аб меліярацыі зямель

Апублікаваны закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2023 года №331-З, якім уносяцца змены ў закон ад 23 ліпеня 2008 года №423-З «Аб меліярацыі зямель» (закон № 331-З), паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Апублікаваны змены ў закон аб абыходжанні з адходамі

Апублікаваны закон ад 29 снежня 2023 года №333-З «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з адходамі» (закон №333-З). Пра гэта паведамляе са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Навуковец з Магілёва распрацаваў праграмнае кіраванне зварачным абсталяваннем, якое павышае якасць вырабаў.

Дзмітрыю Юманаву ўсяго 30, а ён ужо стыпендыят спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы маладых вучоных. Чытае лекцыі ў Беларуска-Расійскім універсітэце, узначальвае ў ім Савет маладых вучоных і прадстаўляе ВНУ ў такім жа Савеце пры Міністэрстве адукацыі. Застаецца час і для ўласных распрацовак, усміхаецца пры сустрэчы кандыдат тэхнічных навук. Яго сістэмай праграмнага кіравання для кантактнай рэльефнай зваркі цікавяцца ўжо буйныя прамысловыя прадпрыемствы краіны.