RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Тралейбусны парк № 1 Магілёва ўпрыгожыў да свята тэрыторыю каля прадпрыемства і асноўныя вуліцы горада

Для стварэння святочнай атмасферы ў горадзе дастаткова было абшыць гірляндамі дзесяць машын і выпусціць іх на асноўныя маршруты. Кошт пытання - каля 40 тысяч рублёў. Такая бліскучая ва ўсіх сэнсах ідэя спадабалася магіляўчанам — фота і відэа навагодніх тралейбусаў літаральна апанавалі сацыяльныя сеткі.

Валерый Малашка наведаў дзіцячы дом сямейнага тыпу ў аграгарадку Гарадзец

Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў рамках акцыі «Нашы дзеці» наведаў сям'ю Канаваленкі ў аграгарадку Гарадзец Шклоўскага раёна.

Баскетбалісты «Барысфена» сенсацыйна перамаглі «МІНСК» у 1/2 фіналу Кубка Беларусі

Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» сенсацыйна абгулялі «МІНСК» у першым паўфінале 27-га розыгрышу Кубка Беларусі.

Сустрэча на паркеце сталічнага РДУАР прайшла ў звышнапружанай барацьбе і толькі ў трэцім авертайме лідэры чэмпіянату краіны вырвалі перамогу ў дзейных уладальнікаў Кубка з перавагай у 6 ачкоў - 108:102.

Каля 100 дзяцей Магілёўшчыны пабывалі на галоўнай ёлцы краіны з удзелам кіраўніка дзяржавы

Каля 100 дзяцей з Магілёўскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім дабрачынным свяце ў рамках акцыі «Нашы дзеці». Пераднавагодняя сустрэча прайшла ў Палацы Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На галоўную ёлку краіны запрасілі каля 2,3 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх рэгіёнаў.

Урачыстасць стала кульмінацыяй навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая традыцыйна праходзіць у краіне, сёлета яна працягнецца з 15 снежня па 15 студзеня

Дзіцячы дом у Бабруйску яшчэ ў 2006 годзе быў выбраны ў якасці рэспубліканскай эксперыментальнай пляцоўкі па патранатным выхаванні дзяцей-сірот. Сёння тут ужо цэлая каманда тых, для каго гэта стала не разавай дабрачыннай акцыяй, а часткай жыцця. І нярэдкія выпадкі, калі патранат перарастае з часам у прыёмную сям'ю ці ўсынаўленне.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб дзяржузнагародах

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб змяненні закона «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Абласное навагодняе свята сабрала ў Магілёве амаль 700 дзяцей

Абласное навагодняе дабрачыннае свята сабрала сёння ў Палацы культуры вобласці каля 700 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны. Запрашэнне на ёлку атрымалі школьнікі, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, творчасці, у тым ліку - дзеці са шматдзетных сем'яў і дзеці-сіроты. Павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з Новым годам старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.

Анатоль Ісачэнка на сустрэчы з маладымі спецыялістамі: моладзь - гэта фундамент нашай дзяржавы

Моладзь - гэта падмурак нашай дзяржавы. Такую думку выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка на сустрэчы з маладымі спецыялістамі рэгіёну.