RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Магілёве (відэа)

У першы дзень зімы ў іх з'явілася хата і сям'я. Новы дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыты ў Магілёве. Такой добрай падзеяй стартавала абласная дабрачынная акцыя «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», якая з'яўляецца часткай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Дом сямейнага тыпу Жукавых аб'яднаў 11 дзяцей.

Да Дня інвалідаў у Слаўгарадзе адкрылі залу лячэбнай фізкультуры, а валанцёры наведалі адрасы дабра

Валанцёры атрада «Божыя кароўкі» са Слаўгарада прыйшлі з падарункамі ў аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Дабрачынную акцыю назвалі «Мы разам!».

Цэнтральную скульптуру на месцы будучага мемарыяла ўстанавілі ў Чавускім раёне

Памятны знак каля ракі Проня, непадалёк ад вёскі Дрануха прысвечаны падзеям часоў Вялікай Айчыннай вайны і ўсім загінуўшым у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Дзіцяня зубра і яго маці здабылі новую прапіску ў Чэрыкаўскім лясгасе

У Чэрыкаўскім лясгасе з'явіліся новыя пастаяльцы - маці з дзіцянём зубра. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім ДВЛГА.

Дырэктар ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна Аляксандр Багель: «Чалавек найбольш працаздольны, калі жыве ў дастатку»

Дырэктар ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна Аляксандр Багель: «Чалавек найбольш працаздольны, калі жыве ў дастатку»

Інклюзіўны праект «У мастацтве - жыццё!»: як людзі з парушэннем слыху выказваюць сябе праз мастацтва

Інклюзіўны праект беларускіх мастакоў з абмежаванымі магчымасцямі слыху «У мастацтве - жыццё!» адкрыўся 1 снежня ў Магілёве.

ІІ Рэспубліканскі злёт «сярэбраных» валанцёраў пройдзе ў Магілёве 5 снежня

ІІ Рэспубліканскі злёт «сярэбраных» валанцёраў пройдзе ў Магілёве 5 снежня

Мерапрыемства збярэ каля 200 удзельнікаў.

Канькі, лыжы, цюбінгі: Магілёўская вобласць рыхтуецца актыўна праводзіць зіму

У Магілёўскай вобласці ідзе падрыхтоўка каткоў, трас і горак для катання на каньках, лыжах і цюбінгах. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога навучальна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Алена Марчанка.

Чавускі біятлонны комплекс адкрывае - зімовы сезон (відэа)

Снежнае надвор'е - нагода ўспомніць аб зімовых відах спорту. Дапамагаюць у гэтым спарткомплексы Магілёўшчыны. У Чавусах на радзіме знакамітых біятланістаў спартсмены пачалі трэніроўкі на лыжах. Чакаюць тут ажыятаж і ад звычайных аматараў актыўнага адпачынку.

«Усё ў жыцці не проста так». Аляксей Талай сустрэўся з бабруйчанамі

Імя Аляксея Талая апошнія гады на слыху. Чалавек моцнай волі, які здолеў пераадолець найскладаную сітуацыю ў жыцці, калі ў 16 гадоў застаўся інвалідам без рук і ног. Ён навучыўся аптымістычна глядзець на свет, дабіўся поспеху і цяпер дзеліцца асабістым вопытам, дапамагае людзям у бядзе і ўсяляе веру ў дабро.