Круглы стол па развіццю сельскагаспадарчай вытворчасці адбыўся 26 кастрычніка ў Магілёўскім аблвыканкаме. На парадак дня было вынесена пытанне аказання фінансавай падтрымкі фермерскім гаспадаркам і прадпрымальнікам-перапрацоўшчыкам сельскагаспадарчай прадукцыі. Акрамя таго, з галіновымі дакладамі па ўкараненні інавацыйных праграм і тэхналогій, выкарыстанні прэпаратаў і найноўшых падыходаў у галіне выступілі кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый, навуковыя кансультанты і прадстаўнікі профільных кампаній. Мерапрыемства арганізавана ў рамках Беларускага тыдня прадпрымальніцтва пры падтрымцы Беларускага саюза прадпрымальнікаў і камітэта эканомікі Магаблвыканкама.