Жыхарка вёскі Вялікі Нежкаў Бялыніцкага раёна Соф'я Феліксаўна Мурашкевіч адзначыла векавы юбілей.
У ходзе акцыі «Ад усёй душы» павіншавалі юбілярку з круглай датай старшыня Бялыніцкага райвыканкама Вольга Прыстромская, начальнік УТЗіСЗ райвыканкама Вольга Таран, прафсаюзныя лідэры Святлана Патапчык і Наталля Смоўж, прадстаўнікі аддзела па адукацыі, Вішоўскай СШ і Вішаў. У адрас юбіляркі прагучалі цёплыя словы і самае галоўнае пытанне: у чым сакрэт даўгалецця.
– У тым, што Гасподзь трымае мяне на гэтай зямлі, – усміхаецца Соф'я Феліксаўна. - Я ніколі не адрознівалася моцным здароўем, перанесла шмат жыццёвых цяжкасцяў. Двое маіх братоў загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Але я заўсёды была ўдзячная Богу за ўсё, менавіта вера ратавала мяне, дзякуючы ёй з'яўляліся сілы жыць і працаваць.
Доўгія гады Соф'я Мурашкевіч працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Нежкаўскай СШ, мае 35 гадоў педагагічнага стажу. Разам з мужам Іванам Фядосавічам сямейная пара выгадавала трох дачок, а затым сям'я папоўнілася на 6 унукаў і 10 праўнукаў.
Па матэрыялах раённай газеты «Зара над Дпуццю»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.08.2025 - 14:17
Члены Савета Рэспублікі актыўна падтрымліваюць хлебаробаў падчас рабочых паездак у рэгіёны
21.08.2025 - 08:56
«Свята лялькi» правядуць у Круглым з разнастайнымі намінацыямі і яркімі прэзентацыямі
20.08.2025 - 17:15
Перспектывы развіцця кансервавай галіны абмеркавалі на рэспубліканскім семінары ў Быхаве
20.08.2025 - 11:12
Зводны атрад камбайнаў з Магілёўскай вобласці адправіўся на дапамогу аграрыям Віцебскай вобласці
19.08.2025 - 16:07
19.08.2025 - 15:18
Шклоўскі раён першым у вобласці намалаціў 100 тысяч тон збожжа