RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Каля тоны дабрачыннай дапамогі сабралі жыхары Магілёва для радзільнага дома ў Марыупалі

Каля тоны дабрачыннай дапамогі сабралі жыхары Магілёва для радзільнага дома ў Марыупалі. Дзіцячае харчаванне і адзенне для нованароджаных, падгузнікі і сродкі асабістай гігіены - усё гэта каля месяца збіралі жыхары Магілёва.

Выпуск 27.10.2023

Беларуская

Премьера музыкального проекта «Песни нашего круга» с успехом прошла на «Золотом шлягере»

У Магілёве ў мінулыя выхадныя завяршыўся Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер». Адным з яго заключных і яркіх акордаў стаў канцэрт-прэм'ера праекта «Песні нашага круга», які з аншлагам прайшоў у Магілёўскім абласным цэнтры творчасці 28 кастрычніка.

У Дрыбінскім раёне паспяхова развіваецца прадпрыемства лёгкай прамысловасці

Паказальны прыклад. Дрыбінскі раён не першы год дэманструе пазітыўныя паказчыкі па аб'ёме экспарту, аднак у 2023-м вынікі асабліва заўважныя. За дзевяць месяцаў аб'ём экспарту склаў 952,2 тысячы долараў, ці 275 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года пры даведзеным паказчыку 166 працэнтаў. Значная заслуга ў гэтым ТАА «Агуна Плацінум», які працуе на тэрыторыі раёна.

У Магілёве падчас восеньскіх канікулаў будуць працаваць 44 лагеры з дзённым знаходжаннем для дзяцей

У Магілёве падчас восеньскіх канікулаў будуць працаваць 44 лагеры з дзённым знаходжаннем. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

У перыяд восеньскіх канікулаў на базе ўстаноў агульнай, сярэдняй адукацыі будуць працаваць 44 лагеры з дзённым знаходжаннем для больш як 2,7 тыс. дзяцей.

«Барысфен» прадоўжыў пераможную серыю ў чэмпіянаце Беларусі па баскетболе

Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» прадоўжылі пераможную серыю ў матчах мужчынскага чэмпіянату Беларусі.

Сваю сёмую запар вікторыю лідэры першынства атрымалі ў суботу, 28 кастрычніка, у Віцебску, выйграўшы ў мясцовага «Рубона» з лікам 82:75.

Навасібірская вобласць зацікаўлена ва ўмацаванні сувязей з «Бабруйскаграмашам»

Навасібірская вобласць зацікаўлена ва ўмацаванні сувязей з «Бабруйскаграмашам», паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Абласны семінар-практыкум па эстрадным вакале стартуе ў Магілёве

Абласны семінар-практыкум па эстрадным вакале стартуе сёння ў Магілёве. Аб гэтым паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

У Магілёве актыў БРСМ і ветэраны камсамольскага руху высадзілі «Алею Пакаленняў»

У суботу, 28 кастрычніка, актыў БРСМ і ветэраны камсамольскага руху напярэдадні святкавання 105-гадовага юбілею УЛКСМ і 60-годдзя беларускіх студэнцкіх атрадаў сабраліся разам, каб высадзіць «Алею Пакаленняў» у гарадскім парку культуры і адпачынку Падміколле. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абкаме БРСМ.