RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Меркаванне беларускага Прэзідэнта сёння значнае і на Усходзе, і на Захадзе - Дзяніс Дук

Людзям у розных краінах як глыток свежага паветра важна меркаванне, адрознае ад дыктату ашалелага лібералізму.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 ліпеня намеснік начальніка Магілёўскай мытні

 Тэматычную прамую тэлефонную лінію на тэму «Падставы і парадак прыняцця рашэнняў аб класіфікацыі тавараў мытнымі органамі» правядзе 12 ліпеня з 14.00 да 16.00 намеснік начальніка Магілёўскай мытні Міхаіл Уладзіміравіч Арлоўскі.

У Бабруйскай радзільні ўрачыста павіншавалі маці, чые дзеці з'явіліся на свет у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У Бабруйску ў галоўнае свята краіны - Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь - нарадзіліся пяцёра малых - адзін хлопчык і чатыры дзяўчынкі. Мамы ўжо далі дзецям імёны: Эмілія, Кірыл, Амелія, Адэль і Уладзіслава. Дарэчы, дзве бабруйчанкі сталі маці ў першы раз, а тры жанчыны здабылі шчасце мацярынства ў другі раз.

Прафілактыка перагрэву работнікаў прадпрыемстваў - на асаблівым кантролі санэпідслужбы (відэа)

На прадпрыемствах работнікі санэпідслужбы надаюць асаблівую ўвагу рабоце сістэм вентыляцыі, прадастаўленню дадатковых перапынкаў, наяўнасці пітной вады. Паказальным у арганізацыі гэтай працы спецыялісты лічаць цэхі прадпрыемства «Магілёўхімвалакно».

Пошукавая экспедыцыя «Лудчыцкая вышыня» стартавала ў Быхаўскім раёне

Сёлета работы аб'ядналі пошукавікаў з Магілёва, Мінска, Жлобіна, Расійскай Федэрацыі і вайскоўцаў 52-га спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны Беларусі. Актыўна дапамагаюць вопытным пошукавікам навучэнцы сярэдніх школ з Быхава і Магілёва.

Клімаўчанка Аліна Хартнік набрала максімальныя 400 балаў для паступлення ў ВНУ

Клімаўчанка Аліна Хартнік атрымала 100 балаў па англійскай і рускай мовах, здаўшы цэнтралізаваны экзамен, і паказала максімальны вынік па грамадазнаўстве. З улікам атэстата ў абітурыенцкай скарбонцы Аліны - запаветныя 400 балаў.

Пазачарговая сорак восьмая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 12 ліпеня

У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым упраўленні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 4 студзеня 2010 г. №108-З, прэзідыум Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў склікае пазачарговую сорак восьмую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 12 ліпеня 2023г.

Прадукцыя з сімволікай II Гульняў краін СНД хутка з'явіцца ў продажы па ўсёй Беларусі

Прадукцыя з сімволікай II Гульняў краін СНД хутка з'явіцца ў продажы па ўсёй Беларусі. Аб гэтым расказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна падчас пасяджэння арганізацыйнага камітэта па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі II Гульняў краін СНД, паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе ўрада.