Магілёўскі стадыён «Спартак» прымае рэспубліканскія спаборніцтвы па стральбе з лука на прызы ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама. Штогадовы турнір на гэты раз выконвае і важную функцыю тэставых спаборніцтваў да II Гульняў краін СНД.
У Магілёве ў вокнах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К.Маркса можна ўбачыць выставу-інсталяцыю «Дзіўны свет лялек», паведамілі ў абласным тэатры лялек.
У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва - новая мастацкая выстава пад назвай «Скрозь час». Яна прысвечана 85-годдзю Беларускага Саюза мастакоў і прымеркавана да Года міру і стварэння.
Абласныя туры рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі» стартуюць 16 чэрвеня, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Вераніка Гудкова.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві аб'явіла акцыю «Кропля дабра» да Сусветнага дня донара крыві, які адзначаецца 14 чэрвеня. Пра гэта расказалі ва ўстанове аховы здароўя.
Тэставыя спаборніцтвы па каратэ і стральбе з лука да II Гульняў краін СНД стартуюць у Магілёве. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.