RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Якасна і па тэхналогіі»: у Магілёўскім раёне нарошчваюць тэмпы нарыхтоўкі кармоў

Асноўная задача аграрыяў зараз - якасна і па тэхналогіі ўбраць травы першага ўкосу для фарміравання пажыўных кармоў для БРЖ. Гэта ў гутарцы адзначыў кіраўнік ААТ «Магілёўскі лянок» Алег Івашкевіч.

«Пад шматгадовую траву ў нашым прадпрыемстве выдзелена 1,8 тыс. га. Мы плануем нарыхтаваць 19 тыс. т сенажу, з іх 10 тыс. - гэта трава першага ўкосу. Цяпер нарыхтавана каля 1 тыс. т сенажу: у структуры пасеваў пераважаюць люцэрна і канюшына. Ранняспелая трава ў структуры шматгадовай травы складаюць 50 га - яны ўжо ўбраны на сена. Павялічваем плошчы пад люцэрну, - распавёў дырэктар. - Нарыхтоўка кармавой базы ідзе ў адпаведнасці з аптымальнымі тэхналагічнымі тэрмінамі - за гэтым мы выразна сочым. Хлопцы нашыя рвуцца ў бой, бо ўсе разумеюць важнасць і значнасць працы: нарыхтуем добры корм, значыць, будзем з малаком і мясам. У Магілёўскім раёне наша гаспадарка першай пачала нарыхтоўку кармоў».

У структуры пасеваў на прадпрыемстве ў Магілёўскім раёне асаблівая ўвага надаецца менавіта траве - яны займаюць каля 30 працэнтаў ад усіх плошчаў. «Стаўка менавіта на кармавую базу зроблена нездарма: наша прадпрыемства спецыялізуецца на малочнай прадукцыі - пагалоўе ў нас больш за 4 тыс. Акрамя гэтага, плануецца будаўніцтва новага комплексу на 600 галоў дойнага статка. Усе нарыхтаваныя кармы застаюцца ў нашай гаспадарцы для круглагоднага ўтрымання жывёлы», - дадаў дырэктар.

На нарыхтоўцы сенажу ў «Магілёўскім лянку» працуюць 15 чалавек. Рабочы дзень з 7.00. «Усім неабходным работнікаў забяспечваем: гарачым харчаваннем у полі, спецадзеннем, сочым за супрацьпажарнай бяспекай», - падкрэсліў Алег Івашкевіч.

Сярод тых, хто працуе ў палях ля аграгарадка Грыбаны Магілёўскага раёна, - вадзіцель Мікалай Леохін. Мужчына ў сельскай гаспадарцы ўжо каля 12 год. «Рацую на збожжаўборачным камбайне, а ў перыяд нарыхтоўкі кармоў - кіроўцам. Сам жыву ў Магілёве, але сюды прыязджаю на працу – тут мая малая радзіма, ды працы на зямлі прывучаны. Ды і ездзіць мне недалёка - усяго каля 20 км, - сказаў ён. - Праца ідзе прадуктыўна. Ужо ў 6.30 я ў полі і да 20.00. Мы яшчэ толькі ўваходзім у масавую ўборку траваў першага ўкосу, але настрой у нас бадзёры і баявы. Што праца на камбайне, што за рулём МАЗа на адвозцы сенажу – усюды вялікая адказнасць. Ад таго, як папрацуем зараз, будзе залежаць наша дабрабыт у будучыні».
 
Аграрыі ўпэўнены - сёлета корм будзе цудоўны. «Тэрміны ўсе выкананы, травы добрыя. Нават бягучая засуха нам не пашкодзіла - у нас вільгацяёмістыя глебы. Усё ідзе так, як запланавана. Калектыў настроены і матываваны на новыя перамогі і высокія вынікі», - падсумаваў Алег Івашкевіч.
 
Як адзначылі ў камітэце па сельскам гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама, на сённяшні дзень у рэгіёне травы першага ўкосу ўбраны на плошчы больш як 56 тыс. га, або 29 працэнтаў. Нарыхтавана больш за 66 тыс.т травяністых кармоў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая