RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

На алеі працоўнай славы ў Бабруйску з’явіліся новыя інсталяцыі

На алеі працоўнай славы ў Бабруйску з’явіліся новыя інсталяцыі ў выглядзе кубоў, якія прадстаўляюць найбуйнейшыя прадпрыемствы горада на Бярэзіне.

Магілёўская спартсменка стала чэмпіёнкай Беларусі па скачках на батуце

У Віцебску завяршыўся чэмпіянат Беларусі па скачках на батуце. Удзел у ім прынялі каля 80 наймацнейшых спартсменаў краіны.

У агульнакамандным заліку батутысты Магілёўскай вобласці (выхаванцы Магілёўскай СДЮШАР «Багіма») занялі другое месца ўслед за спартсменамі Віцебскай і Гродзенскай абласцей.

Ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў ўшаноўвалі ў Магілёве

У Магілёве ўшаноўвалі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Актывісты БРСМ Магілёўскай вобласці працягнулі эстафету цяпла

Актыў БРСМ Магілёўскай вобласці на чале з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандрам Лук’янавым і першым сакратаром Магілёўскага абкама БРСМ Аляксандрам Саксонавым дапамаглі насекчы і скласці дровы адзінока пражываючаму пенсіянеру Івану Астаповічу Карлоўскаму 1929 г. н. з Магілёўскага раёна.

Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года» прадставіць студэнтка МДУ імя А. А. Куляшова

На рэспубліканскім конкурсе «Студэнт года – 2022» Магілёўскую вобласць прадставіць студэнтка МДУ імя А. А. Куляшова Вольга Халадцова.

Эканоміка, адукацыя, культура. Паміж рэгіёнамі Беларусі і Расіі дзейнічае 176 пагадненняў аб супрацоўніцтве

У абласцях Беларусі дзейнічае 176 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах з расійскімі рэгіёнамі. За мінулы год было арганізавана 79 рэгіянальных візітаў, у тым ліку 46 візітаў беларускіх дэлегацый у расійскія рэгіёны.

Электронныя кірмашы вакансій пройдуць на гэтым тыдні на Магілёўшчыне

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ пройдуць электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх саіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на субяседаванне ў рэжыме рэальнага

Пантонная пераправа злучыла берагі Сожа ў Чэрыкаве (відэа)

Пантонная пераправа злучыла берагі Сожа каля Чэрыкава. Гэта дазволіць жыхарам раёна перапраўляцца праз раку падчас рэканструкцыі моста. Адкрыццё пераправы запланавана на наступным тыдні.