VIII Міжнародны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны» пройдзе ў Краснаполлі з 11 па 13 чэрвеня. Свае пастаноўкі сёлета прывязуць калектывы з Беларусі і Расіі, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.
Рэгіянальны фестываль «Сенафест-2021» пройдзе ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна (за гідраэлектрастанцыяй) 19 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
У бягучым годзе з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць 44 тыс. дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ў кругласутачных лагерах – 17,6 тыс. (з іх 2 354 – у спартыўна-аздараўленчых).
Прамую тэлефонную лінію 12 чэрвеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Магілёве на пляцоўцы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра 15–24 чэрвеня пройдзе Міжнародны фестываль «Радасць», які арганізуе Свята-Елісавецінскі манастыр па дабраславенні архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія пры падтрымцы Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян ва ўсіх пунктах цэнтралізаванага тэсціравання Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю сумесна з іншымі членамі камісій арганізаваны кантроль за выкананнем парадку правядзення тэсціравання, а таксама стварэннем належных санітарна-бытавых умоў для абітурыентаў.
У Чавускім раёне на базе САЦ «Рудзея» прайшоў 1-ы турыстычны злёт актыву Магілёўскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь», прысвечаны 76-й гадавіне перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мы працуем над комплексным развіццём паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у інтэрв’ю праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ.