Рэгіянальны фестываль «Сенафест-2021» пройдзе ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна (за гідраэлектрастанцыяй) 19 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
На тэрыторыі свята размесцяцца выставы фігур з сена, традыцыйнага сенакоснага інвентару і сенакоснай культуры з сямейных калекцый, фотаэкспазіцыя «А сена пяшчотна пахне летам!». Тут можна будзе набыць тэматычную сувенірную прадукцыю, прадэгуставаць стравы традыцыйнай беларускай кухні, паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе лялек з сена і саломы.
Цэнтральнае месца ў праграме фестывалю зойме спаборніцкі складнік. Конкурс па сенакашэнні будзе ўключаць тры этапы. «Касьба на хуткасць» пройдзе ў выглядзе эстафеты з перадачай адзін аднаму касы. У «Ювелірнай касьбе» журы ацэніць уменне працаваць на няроўнай мясцовасці. У цэнтры ўсталююць постаць, якую трэба абкасіць, не збіўшы. На трэцім этапе спатрэбіцца сабраць сена ў стог за абмежаваны час. Пры гэтым галоўнае – вышыня, акуратнасць і практычнасць.
Ствараць настрой гасцям і ўдзельнікам свята будуць фальклорныя калектывы раёна. Запланавана таксама забаўляльная гульнявая праграма «У гасцях у саламяных чалавечкаў». Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у конкурсе касцюмаў з прыроднага матэрыялу «Карнавал лясных фей» і пляценні вянкоў «Палявы цуд». Падчас фестывалю таксама пройдзе народны абрад «Сенны пояс».
Упершыню фестываль «Сенафэст» прайшоў у Кіраўскім раёне ў 2017 годзе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 10:31
16.04.2025 - 09:19
Рашэнне кватэрнага пытання - будаўніцтва арэнднага жылля. Адмысловая ўвага шматдзетным сем'ям
10.04.2025 - 14:48
Сучасны басейн для дзяцей і дарослых з'явіцца ў Слаўгарадзе ў 2025 годзе
10.04.2025 - 11:17