VIII Міжнародны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны» пройдзе ў Краснаполлі з 11 па 13 чэрвеня. Свае пастаноўкі сёлета прывязуць калектывы з Беларусі і Расіі, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.
Беларусь на форуме прадставяць узорная тэатральная студыя «Чароўны ліхтар» Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры (Брэст); узорны тэатр-студыя«Паралель»Палац дзіцячай творчасці (Баранавічы); народны тэатр «На доўгім бродзе» (Мінск); Студыя жывых статуй «Cross Time» (Мінск, Віцебск). Удзельнікамі з Расіі стануць школа тэатральнага мастацтва пры маладзёжным тэатры-студыі «Галёрка» (Екацярынбург); народны тэатр-студыя «За вуглом» (Гатчына); народны тэатр драмы Смаленскага абласнога Дома работнікаў асветы (Смаленск).
У першы дзень адбудзецца сустрэча з беларускім драматургам Васілём Ткачовым, шоу жывых статуй і ўрачыстае адкрыццё. Пасля чаго па традыцыі выступіць народны тэатр Краснапольскага раённага цэнтра культуры. Гледачы ўбачаць прэм’ерны спектакль-камедыю «Жаночы рой».
У другі дзень на тэатральнай сцэне будзе прадстаўлена 5 пастановак у розных стылях: ад казкі да рок-н-ролу.
Не менш цікава і насычана пройдзе трэці дзень форума і закрыццё фестывалю, дзе са сваёй праграмай выступяць: фестываль фарбаў Holi.mix (Віцебск), вулічны тэатр на хадулях «Вясёлыя волаты» (Магілёў), этна-гурт «Стары фальварак» (Гомель), рок-гурт «Афазія» (Магілёў) і іншыя.
Дапоўніць атмасферу экспазіцыя «Тэатр і час...» і выстава Краснапольскага гісторыка-этнаграфічнага музея.
Даведачна:
Народны тэатр Краснапольскага раённага цэнтра культуры–найстарэйшы аматарскі тэатр Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе ён адзначыў свой 100-гадовы юбілей. Яго заснавальнікамі сталі савецкі скульптар, народны мастак БССР Аляксандр Грубе і браты Шашалевічы–Андрэй і Васіль.
За сваю гісторыю тэатр заваяваў мноства ўзнагарод міжнароднага, усесаюзнага і рэспубліканскага ўзроўню, а таксама адзначаны Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Творчасць народнага тэатра–падмурак фестывалю аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны». Упершыню форум прайшоў у 1993 годзе, рэжысёрам тэатра тады з’яўляўся заслужаны работнік культуры БССР Валянцін Іванавіч Ермаловіч.
Фестываль праходзіць адзін раз на два гады і доўжыцца тры дні. За час існавання ў ім прынялі ўдзел аматарскія тэатры розных жанраў і накірункаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.02.2025 - 09:33
Магілёўскі драмтэатр: на многія пастаноўкі форуму «М.@rt кантакт — 2025» білеты амаль распрададзены
20.02.2025 - 10:34
Новыя падрабязнасці пра тэатральны форум «M.@rt кантакт»-2025
19.02.2025 - 12:16
Спектакль «Сабачае сэрца» пермскага тэатра паказалі ў Магілёве