«У Магілёўскай вобласці сёлета плануецца працаўладкаваць каля 6 тыс. чалавек у складзе 300 атрадаў, - расказалі ў абкаме БРСМ. - Байцы з нашага рэгіёна таксама прымуць удзел у рэспубліканскіх працоўных праектах на прадпрыемствах «Атлант», МАЗ, МТЗ, «Гомсельмаш». Па традыцыі яны адправяцца ў тым ліку на будоўлі ў Расію.