У Магілёўскай вобласці ў новым купальным сезоне з'явіцца 10 дадатковых месцаў адпачынку ля вады. Пра гэта расказалі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У гэтым годзе ў рэгіёне вызначана 60 месцаў адпачынку каля вады з арганізацыяй купання - на 10 больш, чым у мінулым годзе. Дадатковыя месцы абсталяваны на пляжах сажалкі Броды і заліва р. Днепр у раёне вул. Фаціна ў Магілёве, на сажалках у в. Красуліна і в. Ольніца Глускага раёна, Чыгірынскім вадасховішчы недалёка ад в. в.Дзярновая Краснапольскага раёна, вадаёме па вул.Казлоўскай у Асіповічах, а таксама трох пляжах - Мікалаеўскіх сажалках Круглянскага раёна, рацэ Бесядзь у раёне вул.Берагавой у Хоцімску і правабярэжжы сажалкі каля в.Путнікі Шклоўскага раёна.
Пляжы будуць добраўпарадкаваны, а дно вадаёмаў абследавана вадалазамі. У месцах адпачынку ля вады з'явяцца малыя архітэктурныя формы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 13:15
04.08.2025 - 15:49
Яны прыехалі ў Беларусь дзеля мары - быць медыкамі. Цяпер яны - частка прагрэсу краіны
04.08.2025 - 15:03