RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Год народнага адзінства – год добрых спраў: прадстаўнікі бізнесу Магілёўшчыны аказалі дапамогу абласной дзіцячай бальніцы

Народнае адзінства пачынаецца з простых рэчаў: дапамогі бліжняму, добрых спраў, якія кожны з нас можа зрабіць, проста азірнуўшыся па баках. У кожным ёсць жаданне рабіць добрыя ўчынкі, таму кожная добрая справа аднаго чалавека можа натхніць на добрыя справы многіх. Доказ таму акцыя, якая прайшла сёння ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

Моладзевая пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Моладзевая пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж – 2021» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру», ваенны гісторык Мікалай Барысенка.

Сезон сельгаскірмашоў выхаднога дня ў Магілёве стартуе 18 верасня

Сезон сельгаскірмашоў выхаднога дня ў Магілёве стартуе 18 верасня. Пра гэта паведамілі ў кіраванні гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама.

Прамую тэлефонную лінію 11 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію 11 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Дзяржрэгуляванне цэн на шэраг сацыяльна значных тавараў у Беларусі падоўжанае да канца года

Пастановай МАРГ ад 1 верасня 2021 года №59 падоўжана дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў на сацыяльна значныя тавары па 31 снежня 2021 года ўключна. Такая інфармацыя апублікавана на сайце МАРГ.

У Магілёве хочуць пабудаваць новы мікрараён з рабочай назвай «Саломінка-2». Відэа

У Магілёве хочуць пабудаваць новы мікрараён з рабочай назвай «Саломінка-2». У ім могуць пасяліцца каля 30 тыс.чалавек.

Ацяпляльны сезон: калі ён пачнецца і хто да яго гатовы? Відэа

На вуліцы халадае і спажыўцы цеплавой энергіі рыхтуюцца да новага ацяпляльнага сезона. Калі батарэі пацяплеюць і колькі гэта будзе каштаваць?

Выстава «Вобразы натхнення» мастакоў вобласці праходзіць у выставачнай зале музея гісторыі Магілёва. Відэа

Выстава «Вобразы натхнення» адкрылася ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва. Гэта штогадовы агляд прац удзельнікаў рэгіянальнай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

Жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – найлепшыя творы ў кожным жанры. Коцікі, пейзажы, партрэты, авангард – усё гэта можна ўбачыць на выставе.

Выпуск 03.09.2021

Беларуская