RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства» прыбудзе ў Магілёў 9 верасня

Рэспубліканскі маштабны аўтапрабег «Сімвал адзінства» з перадачай эстафеты ад адной вобласці да іншай пройдзе з 3 па 14 верасня ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сімвалам эстафеты стане збожжа ўраджаю 2021 года.

У Варонежскай вобласці адкрылі новую школу, пабудаваную магілёўскімі спецыялістамі

Новую школу на 520 месцаў, пабудаваную беларускімі спецыялістамі, адкрылі сёння ў пасёлку Стрэліца Сямілуцкага раёна Варонежскай вобласці.

У Беларусі з 1 верасня пачнуць выдаваць біяметрычныя дакументы

З 1 верасня ў Беларусі пачнуць выдаваць біяметрычныя дакументы. Пра гэта ў сваім Telegram-канале праінфармавала прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Першы ўрок у школах прысвецяць маральным каштоўнасцям і адзінству беларусаў

Першы ўрок, які пройдзе 1 верасня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, будзе на тэму «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны», прысвечаны Году народнага адзінства, паведамляецца ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Юбілейны 45-ы тэатральны сезон у Магілёўскім лялечным тэатры адкрыюць тэатральныя сустрэчы «Лялькін куФЭр»

Юбілейны 45-ы сезон у Магілёўскім лялечным тэатры адкрые тэатральныя сустрэчы «Лялькін куФЭр». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Прамую лінію правядзе 6 верасня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама

У панядзелак, 6 верасня, будзе арганізавана «прамая лінія» па ўсіх напрамках дзейнасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць:

Надзея Лазарэвіч: «Мы аднавілі прэстыж рабочых прафесій» (відэа)

«Ты павінен мець сілу духу, упэўненасць у сабе і веру ў сваё прадпрыемства» – генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзея Лазарэвіч расказала пра сакрэты поспеху свайго прадпрыемства.

Ігар Бокій выйграў пятае золата Паралімпіяды ў Токіа

Плывец Ігар Бокій стаў пяціразовым пераможцам Паралімпіяды ў Токіа.

Беларускі спартсмен перамог на дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем (клас SM13). Выніковы час бабруйчаніна – 2 хв 02,70 сек. Гэта новы сусветны рэкорд у гэтым відзе праграмы.

Прамую тэлефонную лінію 4 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар

Прамую тэлефонную лінію 4 верасня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. Па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.