RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наведаў Бялыніцкую ЦРБ

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і наведаў Бялыніцкую цэнтральную раённую бальніцу. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Прамую тэлефонную лінію 5 кастрычніка правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Марыненка

Прамую тэлефонную лінію 5 кастрычніка правядзе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.

З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.

У Беларусі прыпынены прафілактычныя медагляды

Прафілактычныя медагляды прыпынены ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў загадзе Міністэрства аховы здароўя нумар 1141 ад 21 верасня 2021 года, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя.

Андрэй Артызаў: архівы Беларусі і Расіі захоўваюць дакладную нацыянальную памяць

Архівы Беларусі і Расіі захоўваюць дакладную нацыянальную памяць. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Расіі Андрэй Артызаў у час сумеснага пасяджэння калегій Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі і Федэральнага архіўнага агенцтва РФ.

Шклоўскі масларобны завод стаў выпускаць малако ў ПЭТ-бутэльках новага аб’ёму –1,4 літра

Сучаснае абсталяванне, сістэмы якасці, натуральная прадукцыя выключных смакавых якасцей–усё гэта дазволіла ААТ «Шклоўскі масларобны завод» замацавацца не толькі на беларускім, але і на рынку Расійскай Федэрацыі. Прадпрыемства не стаіць на месцы і працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі, асвойваючы выпуск ужо ўпадабанай прадукцыі ў новай упакоўцы.

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла парадак правядзення кіслароднай тэрапіі

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла інструкцыю аб парадку падачы кіслароду пацыенту з дапамогай назальных канюль або кіслароднай маскі. Гэта прадугледжана загадам №1141 ад 21 верасня 2021 года, размешчаным на сайце Міністэрства аховы здароўя.

У Магілёўскай вобласці 24 верасня адбудзецца рэспубліканскі прэс-тур па аб’ектах настальгічнага турызму

У Магілёўскай вобласці 24 верасня адбудзецца рэспубліканскі прэс-тур па аб’ектах настальгічнага турызму. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа

Спартыўны турнір сярод воінаў-інтэрнацыяналістаў адбудзецца 25 верасня на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа. Традыцыйнае мерапрыемства прысвечана памяці загінулых пры выкананні воінскага абавязку ў Афганістане і іншых лакальных канфліктах за межамі дзяржавы.

У Магілёўскай вобласці ў поўным разгары сяўба азімых збожжавых

Падобна на тое, што восень вырашыла праверыць паляводаў на ўменне супрацьпаставіць капрызнаму надвор’ю прафесійнае майстэрства і аператыўнасць, сталасць і ўменне, каб забяспечыць правядзенне ўсяго шлейфу восеньскіх работ у комплексе. Надвор’е надвор’ем, а спадзявацца трэба толькі на сябе. Што аграрыі ў большасці сваёй і робяць.

У студзені–жніўні 2021 года ў Магілёўскай вобласці пабудавана больш за 1,6 тыс. новых кватэр

У студзені–жніўні 2021 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 1640 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 150,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.