Работнікі сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці рыхтуюцца да абласнога свята ўраджаю «Дажынкі», якое адбудзецца 7 кастрычніка ў Хоцімску. Між тым, гэтае свята - толькі невялікі перапынак у восеньскіх сялянскіх працах. Цяпер працягваецца нарыхтоўка кармоў і вядзецца ўборка кукурузы. На палях аруць зямлю пад будучыя ўраджаі.