Дзякуючы зладжанай і напружанай працы прадстаўнікоў усіх сфер народнай гаспадаркі на Магілёўшчыне сабраны нядрэнны ўраджай збожжавых, цукровых буракоў, лёну, кукурузы, алейнага семя рапсу, ільновалакна. Агульны каравай збожжавых склаў 930 тыс. т.
Пераможцамі абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Каравай “Дажынкі-2019”», які праводзіўся сёння падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ў Магілёве сталі экспанаты Горацкага і Круглянскага раёнаў.
Пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых раслін у 2019 годзе ўшаноўвалі 15 лістапада ў Магілёве.
У Магілёве падчас фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» у выставачнай зале Палаца культуры вобласці прайшла прэзентацыя экспанатаў абласнога конкурсу хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Каравай “Дажынкі-2019”». Там жа можна было азнаёміцца з працамі мастачкі Ларысы Журавовіч. Святочную атмасферу «Дажынак» падтрымлівалі вялікая выстава-кірмаш і тэматычныя пляцоўкі.
У Магілёве 15 лістапада ў малой канцэртнай зале Палаца культуры вобласці ўшаноўвалі пераможцаў спаборніцтва ў развіцці аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. Найлепшым заслужаныя ўзнагароды ўручыў намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Акуліч.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У аграхолдынгу «Купалаўскае» Шклоўскага раёна для замацавання маладых спецыялістаў і прываблівання работнікаў будуюцца кватэры. У аграгарадку Малыя Славені здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом, ён ужо заселены на 80%. А ў аграгарадку Гарадзішча 10 кватэр з’явілася ў будынку дзіцячага садка.
За тры дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 21% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.