RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Беларускія вольніцы выйгралі вышэйшыя ўзнагароды маладзёжнага чэмпіянату свету па барацьбе

Першую ўзнагароду беларускай камандзе прынесла Арына Мартынава, якая выступае ў вагавой катэгорыі да 55 кг. Напярэдадні наша спартсменка паслядоўна адолела дзяўчат з Узбекістана, ЗША і Украіны і выйшла ў фінал.

«Правядзенне мерапрыемства такога ўзроўню стала неацэнным вопытам». Новікаў аб Гульнях краін СНД у Магілёве

Правядзенне мерапрыемства такога высокага ўзроўню стала для рэгіёна бясцэнным вопытам. Такім меркаваннем падзяліўся начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў, аналізуючы спаборніцтвы па караце і стральбе з лука ў праграме II Гульняў краін СНД, якія прайшлі ў Магілёве.

Фестываль «Вытокi» стартуе ў Касцюковічах

Для Касцюковічаў спартыўна-культурны фестываль «Вытокi. Крок ды Алiмпу» стане галоўнай падзеяй гэтага лета. Такой думкай з падзялілася намеснік старшыні Касцюковіцкага райвыканкама Валянціна Манушэнка.

У Магілёўскай вобласці на жніве расце колькасць перадавікоў

Лепшыя паказчыкі па намалоце збожжавых і зернебабовых культур, рапсу - у камбайнера з ЗАТ «Сервалюкс Агра» Магілёўскага раёна Сяргея Мая (больш за 3250 тон). Следам за ім размясціўся Мікалай Дарэчкін з СВК «Калгас «Радзіма»» Бялыніцкага раёна (2617 тон), у Рыгора Бакача з ЗАТ «Сервалюкс Агра» - больш за 2500 тон.

У Касцюковічах у час свята «Вытокі. Крок да Алімпу» абмяжуюць рух транспарту

У Касцюковічах у час правядзення рэспубліканскага спартыўна-культурнага свята «Вытокі. Крок да Алімпу» абмяжуюць рух транспарту. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Абласная летняя спартакіяда ў Магілёве збярэ больш за 250 работнікаў ЖКГ

Абласная летняя спартакіяда ў Магілёве збярэ больш за 250 работнікаў ЖКГ. Аб гэтым расказаў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў. Галіновыя спаборніцтвы пройдуць 17 жніўня 21-ы раз.

Як праходзіць уборачная кампанія ў Касцюковіцкім раёне

У Магілёўскай вобласці на раніцу 16 жніўня ўбрана больш за 200 тысяч гектараў, або 66% пасяўных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалот склаў амаль 550 тысяч тон. Як ідзе жніво ў Касцюковіцкім раёне - у сюжэце ТРК «Магілёў».

Тыдзень прафарыентацыі для тых, хто не паступіў у навучальныя ўстановы, пройдзе ў Магілёве

Тыдзень прафарыентацыі для выпускнікоў, якія не паступілі ў навучальныя ўстановы, пройдзе 21-25 жніўня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.

Рэспубліканскія спаборніцтвы санітарных дружын грамадзянскай абароны пройдуць у Магілёве

ХII Рэспубліканскія спаборніцтвы санітарных дружын грамадзянскай абароны 18 жніўня пройдуць у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Пажарная бяспека сельскагаспадарчых арганізацый - на кантролі пракуратуры

Пытанне бяспекі: пракуратура Магілёўскага раёна правяла наглядныя мерапрыемствы ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. Асаблівую ўвагу ўдзялілі выкананню патрабаванняў пажарнай бяспекі пры нарыхтоўцы і захоўванні травяных кармоў.