У конкурсе «Немагчымае магчыма» прынялі ўдзел 333 канкурсанты, у ліку якіх індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама творчыя калектывы - з Беларусі, Казахстана, Узбекістана, Татарстана, Чувашскай Рэспублікі, Маскоўскай, Тульскай абласцей і Санкт - Пецярбурга.
Удзельнікі выступалі ў пяці намінацыях: «Эстрадныя спевы», «Тэатральнае мастацтва», «Мастацкае слова», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Выяўленчае мастацтва».
Па выніках Гран-пры ў намінацыі «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» дастаўся Валянціне Берасценнікавай - навучэнцы Цэнтра падтрымкі дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі горада Руднага (Казахстан).
Яе землякам з Руднага - вакальнаму дуэту Златы і Радыёна Крыулькі - прысудзілі Гран-Пры ў намінацыі «Эстрадныя спевы».
У намінацыі «Выяўленчае мастацтва» лепшай прызнана работа Юрыя Скварцова з Ібрэсінскай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната, што ў Чувашыі.
У намінацыі «Тэатральнае мастацтва» галоўная ўзнагарода - у тэатральнага калектыву «Карнавал» Глухаўскай школы-інтэрната №2 горада Нагінска Маскоўскай вобласці.
А ў «Мастацкім слове» не было роўных Жуку Глебу з Клімавіцкага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
- Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы ў другі раз арганізаваў Міжнародны дыстанцыйны конкурс інклюзіўнай мастацкай творчасці «Немагчымае магчыма» з мэтай уключыць дзяцей і падлеткаў з асаблівасцямі развіцця ў актыўнае культурнае жыццё, выяўляць і стымуляваць іх творчы патэнцыял, - падкрэсліла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КПР Крысціна Башарымава. - З-за праблем са здароўем яны не павінны выпадаць з жыцця, тым больш, што дзякуючы іх талентам гэта жыццё становіцца больш яркім і пазітыўным.
Ацэньвала выступленне ўдзельнікаў журы з Беларусі і Расіі. Пераможцы ўдастоены не толькі Гран-пры, але і дыпломаў I, II, III ступені.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію