Пытанні выканання працоўнага і зямельнага заканадаўства, калектыўная просьба не закрываць ФАП у адной з вёсак раёна былі агучаны сёння падчас прыёму грамадзян намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам у Круглянскім райвыканкаме.
Абласны суботнік пройдзе на Магілёўшчыне 23 кастрычніка. Галоўная мэта мерапрыемства – навесці парадак на тэрыторыі рэгіёна перад зімой. Асаблівую ўвагу нададуць дварам, скверам, паркам, зонам адпачынку.
У Магілёве стартаваў прыём заявак на конкурс аматарскіх тэатральных калектываў "Святло рампы". У бягучым годзе мерапрыемства ўпершыню пройдзе ў дыстанцыйным фармаце, расказалі ў Магілёўскім гарадскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Беларускі Чырвоны Крыж пачаў чарговы этап выдачы ваўчараў для найбольш уразлівых грамадзян, якія пацярпелі ад сацыяльна-эканамічных наступстваў COVID-19 і страцілі сродкі да існавання, паведамілі ў грамадстве.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі выказаў сваю пазіцыю наконт дзеянняў дзяржаўных органаў у гэтым пытанні і выразна акрэсліў сваю пазіцыю.
З рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі будуць выдзелены дадатковыя сродкі на барацьбу з COVID-19. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.
Новая хваля каранавіруснай інфекцыі агрэсіўная, але мы бачым метады барацьбы з ёю. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у час нарады па эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі.