Адкрыты дыстанцыйны конкурс чытальнікаў «Мы памятаем подзвіг 45-га» аб'явілі ў Магілёве. Яго арганізавалі ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Графік працы ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў красавіку - маі 2023 года будзе зменены, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Вучнёўскае самакіраванне, як шлях да развіцця асобы, абмеркавалі дэпутаты абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў з прадстаўнікамі навучальных устаноў рэгіёну. Мадэратарам сустрэчы выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Заблоцкі.
У Магілёўскай вобласці праходзіць рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу». Асаблівую ўвагу сёлета ў рэгіёне нададуць лясным тэрыторыям, якія найбольш пацярпелі пасля моцных вятроў, напрыклад, у Чэрыкаўскім раёне.
У Магілёўскай вобласці ўдзельнікамі рэспубліканскага суботніка 22 красавіка стануць каля 270 тыс. чалавек. Пра гэта расказаў старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў.
На працягу трох дзён удзельнікі І Рэгіянальнага форуму «Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік» будуць абмяркоўваць актуальныя пытанні развіцця мясцовага самакіравання, абмяняюцца паспяховым досведам.
На Магілёўшчыне пачалося адключэнне ацяплення ў жылфондзе. У абласным цэнтры адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня Маггарвыканкама Аляксандр Студнёў.
У Ніжагародскай вобласці (Расія) прайшлі Усерасійскі спаборніцтвы па грэка-рымскай барацьбе «Турнір памяці заснавальніка спартыўнай барацьбы ў г. Бор А.І. Серабракова». У спаборніцтвах прыняла ўдзел маладзёжная зборная Беларусі.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрасіў юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у міжнароднай асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктант Перамогі», паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.