Магілёў заўсёды сардэчна сустракае гасцей, і творчыя людзі гэта шануюць. Рэжысёр «Невялікага драматычнага тэатра» Санкт-Пецярбурга і лаўрэат шматлікіх прэмій Леў Эрэнбург свае пастаноўкі на «М.@rt.кантакт» прывозіць не першы раз. І яны заўсёды адны з самых чаканых.