Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўтварэння беларускай міліцыі, прайшлі ў Магілёве 5 сакавіка. У гісторыка-дэманстрацыйнай зале УУС аблвыканкама адбылася цырымонія ўзнагароджання ветэранаў органаў унутраных спраў. У зале калегіі УУС з роднымі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку, сустрэўся начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Шчарбачэня.