Калі даведаліся, што нашае прадпрыемства ўжо чацвёрты раз заносіцца на Рэспубліканскую дошку Гонару, для ўсяго калектыву, а гэта каля сотні чалавек, гэта стала сапраўдным падарункам напярэдадні Першага траўня. Поспех будаўнічага прадпрыемства вызначае не толькі яго вытворчая база, сучасныя тэхналогіі, тэхніка, але і прафесіяналізм працоўных і адмыслоўцаў.