Абласны педагагічны савет «Стратэгічныя арыенціры развіцця сістэмы адукацыі Магілёўскай вобласці» адбыўся 28 жніўня ў Палацы культуры вобласці. У традыцыйным жнівеньскім мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства адукацыі, ВНУ, лідары прафсаюзнага руху, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, грамадскіх арганізацый. На пленарным пасяджэнні ўшаноўвалі найлепшых педагогаў, ветэранаў педагагічнай працы, маладых спецыялістаў.