RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у Магілёўскай вобласці – пад кантролем

Паводле даных на раніцу 9 красавіка, у Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 41 пацверджаны выпадак каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

У Беларусі вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ

Міністэрства адукацыі пастановай ад 30 сакавіка № 38 вызначыла тэрміны правядзення ў 2020 годзе ўступнай кампаніі для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Каля 2,7 млн. дрэў высаджана ў Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу»

Каля 2,7 млн. саджанцаў асноўных лесаўтваральных парод высаджана ў Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Абсалютнай пераможцай першага сезона праекта «Клёвыя канікулы» ад БРСМ стала магіляўчанка Крысціна Карстэн

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя падвялі вынікі і вызначылі пераможцаў першага сезона сумеснага анлайн-праекта для школьнікаў «Клёвыя канікулы». Пра гэта паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ, старшыня Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Ганчарова.

Студэнты МДУ імя А. А. Куляшова знялі ролік пра еднасць у барацьбе з каранавірусам

Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова знялі ролік пра еднасць у барацьбе з каранавірусам.

Навучэнцы Магілёўскага абласнога ліцэя № 3 звярнуліся са словамі падтрымкі да медыцынскіх работнікаў

Акцыі падзякі і падтрымкі ўрачоў праходзяць па ўсім свеце. Менавіта медработнікі, знаходзячыся ў групе рызыкі, нялёгкай паўсядзённай працай абараняюць найвялікшыя каштоўнасці, падараваныя чалавеку, – яго жыццё і здароўе.

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад пластыкавых кветак на могілках

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з экалагічнымі грамадскімі аб’яднаннямі заклікае беларусаў адмовіцца ад пластыкавых кветак на могілках, як паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.

За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 33 узгаранні сухой расліннасці

За суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося 33 узгаранні сухой расліннасці. Плошча ўзгарання перавысіла 17 га. Акрамя таго, тройчы гарэў лес, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяйу Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай – Аляксандр Старавойтаў

Сітуацыя з каранавіруснай інфекцыяй у Магілёўскай вобласці застаецца стабільнай. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Аляксандр Старавойтаў.

Паўднёва-ўсходнія раёны Магілёўшчыны завяршаюць сяўбу ранніх яравых

Абнаўленне машынна-трактарнага парку дзякуючы дзяржаўнай Праграме па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці дазволіла ў тэрмін правесці пасяўную.