Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе з 14 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022-га. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 кастрычніка 2021 года № 563, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія паказы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншуюць дзяцей З Новым годам, Раством Хрыстовым і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні праблем. Да дабрачыннай акцыі далучацца грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі.
Цэнтральныя падзеі акцыі – навагоднія святы і навагодні баль у Палацы Рэспублікі ў Мінску. Іх удзельнікамі стануць навучэнцы кадэцкіх вучулішчаў і спецыялізаваных ліцэяў, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, навучэнцы з поспехамі ў грамадскай працы, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў і іншыя.
Дакумент прадугледжвае таксама стварэнне аргкамітэта па правядзенні ў Мінску мерапрыемстваў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Яго ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
02.09.2025 - 09:54
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 6 верасня
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС
01.09.2025 - 11:06