У Горацкім раёне 12 кастрычніка адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 78-й гадавіне бітвы пад Леніна.
Прадстаўнікі абласной і раённых органаў улады, грамадскасць, а таксама ўдзельнікі польскай дэлегацыі ўскладуць вянкі і кветкі да магіл савецкіх і польскіх воінаў, наведаюць музей савецка-польскай вайсковай садружнасці. Тут жа адбудзецца мітынг. Запланавана цырымонія перапахавання астанкаў савецкіх воінаў на магіле Невядомага Салдата.
12 кастрычніка 1943 года ля беларускага пасёлка Леніна ў свой першы бой з фашыстамі плячом да пляча з байцамі Чырвонай Арміі ўступілі воіны створанай на тэрыторыі СССР Першай польскай дывізіі пяхоты імя Тадэвуша Касцюшкі пад камандаваннем генерала Зігмунда Берлінга. Агульная колькасць польскіх злучэнняў складала каля 12 тыс. чалавек. Бітва пад Леніна стала сімвалам савецка-польскага баявога братэрства, народжанага ў барацьбе з агульным ворагам.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.07.2025 - 14:23
З настроем і поўным ходам: у Шклоўскім раёне набірае абароты ўборачная
09.07.2025 - 10:14
У Магілёўскім раёне пачнуць добраўпарадкаванне тэрыторыі паркавай зоны мясцовай крыніцы
05.07.2025 - 15:44
«Усё вельмі весела і цікава». Госці свята «Купалле» ў Александрыі дзеляцца сваімі ўражаннямі
05.07.2025 - 12:33