RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Тэлевізійны праект «Шляхі Перамогі»: бой ля вёскі Гаі, Магілёўскі раён

Канал «Беларусь 4 “Магілёў”»паказаў першы выпуск тэлевізійнага праекта «Шляхі Перамогі», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У першай серыі расказваецца пра легендарны бой батальёна міліцыі капітана Уладзімірава ля вёскі Гаі Магілёўскага раёна.

Сярэднявечныя замкі і касмічныя гарады – у Магілёве праходзіць конкурс па легаканструяванні

Каля 100 работ прапанавалі юныя ўдзельнікі на гарадскі конкурс па легаканструяванні «LEGO-фрыстайл» у Магілёве. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела інтэлектуальна-тэхнічнай творчасці ДУДА «Шматпрофільны цэнтр па рабоце з дзецьмі і моладдзю «Юнацтва» горада Магілёва» Ірына Ганчарова.

Магілёўскія камунальнікі знайшлі чамадан з савецкімі грашыма

У Магілёве праходзіць месячнік па навядзенні парадку ў дварах. Падчас зносу старых хлявоў камунальнікі знайшлі чамадан, набіты савецкімі грашыма.

Па стане на 17 сакавіка выпадкаў каранавіруса ў Магілёўскай вобласці не выяўлена

На бягучы момант выпадкаў каранавіруса на тэрыторыі Магілёўскай вобласці не выяўлена, як паведаміла намеснік галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Булай. Пад наглядам знаходзіцца 110 чалавек, у стацыянарах – 23.

Памяць не мае тэрміну даўнасці: жыхарцы Ніжняга Ноўгарада даставілі капсулу з самага вялікага братняга пахавання на тэрыторыі Чавускага раёна

Сям’я Галіны Еўсціфеевай, жыхаркі Ніжняга Ноўгарада, шукала звесткі пра сваяка, дзядзьку Веніяміна Сямёнавіча Захарава, чый лёс доўгія гады заставаўся невядомым. Сваякі ведалі, што ён служыў у Горкаўскай 160-й стралковай дывізіі, сфарміраванай у кастрычніку 1940 года.

Дастатковы запас медыцынскіх масак, дэзынфікавальных і лекавых сродкаў ёсць ва ўсіх аптэках РУП «Фармацыя» Магілёўскай вобласці

Штодня Магілёўскае РУП «Фармацыя» праводзіць маніторынг пакупніцкага попыту і наяўнасці медыцынскіх марлевых масак у аптэках вобласці.

Упакоўку з гафракардону пачнуць вырабляць у Магілёўскім раёне

Папера замест пластыку. У Магілёўскай вобласці маюць намер перайсці на біяраскладальную ўпакоўку. У рэгіёне з’явіцца вытворча-складскі комплекс па вырабе тары і ўпакоўкі з гафракардону, як расказаў інспектар Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Анатоль Бамбізаў.

Галоўная тэма АДІ ў сакавіку –«Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 19 сакавіка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны сацыяльна-эканамічнаму стану рэгіёнаў і перспектывам іх развіцця.

МЗС Беларусі адсочвае сітуацыю з вяртаннем беларусаў з замежных паездак

Усе выпадкі складанасці вяртання на радзіму беларускіх грамадзян з замежных паездак адсочваюцца ў кругласутачным рэжыме. Пра гэта сказана ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоля Глаза ў сувязі з дадатковымі абмежаваннямі ў сумежных краінах з прычыны распаўсюджвання віруснай інфекцыі COVID-19.