Тэматычнымі мерапрыемствамі ў Магілёве адзначаць Дзень бібліятэк. Пра гэта паведамілі ў бібліятэцы імя К. Маркса.
Пачнецца чарада мерапрыемстваў сёння, 13 верасня. Як расказалі ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы, праходзіць яны будуць як у інтэрнэце, так і ў саміх бібліятэках горада. «Сёння стартуе кніжны кросінг, дзе кожны жадаючы зможа падарыць кнігу бібліятэцы. У гэты ж дзень пачне працаваць праграма лаяльнасці «Толькі для сваіх»– усе ўдзельнікі бясплатна атрымаюць спецыяльную карту, якая прадугледжвае сістэму заахвочвальных бонусаў, зніжак і акцый», – адзначыла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦГБ імя К. Маркса Алена Шэпелева.
Асноўная маса мерапрыемстваў пройдзе 15 верасня. Для анлайн-карыстальнікаў адбудзецца розыгрыш кніжнага шадоу-бокса. Ён пройдзе ў Instagram-акаўнце public_libraries_mogilev. «З самай раніцы ў акаўнтах у сацыяльных сетках будзе праходзіць віртуальны кватэрнік, дзе кожныя паўгадзіны будуць публікавацца новыя відэавіншаванні з Днём бібліятэк ад нашых калегаў, пісьменнікаў, сяброў і чытачоў. У 10.00 сучасныя кнігалюбы падзеляцца сваімі думкамі аб тым, якой яны бачаць бібліятэку сёння – відэа будуць размешчаны на Youtube-канале», – расказала Алена Шэпелева.
У цэнтральнай гарадской бібліятэцы пройдзе інтэрактыўная гульня для аматараў кніг. Пляцоўка па мультыплікацыі будзе працаваць па адрасе пр. Шміта, 28. У сацыяльных сетках адбудуцца майстар-класы па ўпрыгожванні дзіцячых пакояў і аквагрыме. А інтэлектуалаў чакае тэйбл-ток «Чытаць пададзена» ў бібліятэцы-філіяле №1 імя Я. Коласа (вул. Чалюскінцаў, 173). Таксама запланавана лекцыя «Птушкі на міграцыі» ад рэгіянальнага прыродаахоўнага каардынатара па Магілёўскай вобласці Кацярыны Молатавай. Яна пройдзе ў бібліятэцы-філіяле № 6 (пр. Шміта, 28). Бібліятэка-філіял № 4 імя М. Ю. Лермантава (вул. Народнага Апалчэння, 4) запрашае ўсіх жадаючых стаць удзельнікамі сямейнага навуковага фестывалю «Чытай! Спазнавай! Рабі!». Дзіцячая бібліятэка-філіял імя А. С. Пушкіна (пр. Пушкінскі, 36) для маленькіх жыхароў абласнога цэнтра арганізуе краязнаўчую пляцоўку «Адкрый свой Магілёў!» з прэзентацыяй інтэрнэт-праекта «Дзецям аб Магілёве». Дзіцячая бібліятэка-філіял № 2 (вул. Цыялкоўскага, 10) запрашае гасцей на вечарыну «Волатаўскія забавы, або прыгоды трох волатаў і каня Юлія».
Падрабязная праграма мерапрыемстваў, прысвечаных Дню бібліятэк, размешчана на сайце www.csgpb.mogilev.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.08.2025 - 12:26
Тры эскізы спектакляў распрацавалі артысты Магілёўскага тэатра лялек разам з расійскімі калегамі
20.08.2025 - 12:14
Чаму трэба наведаць фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Краснапольскі глечык»
19.08.2025 - 15:31
Пейзаж Юлія Клевера «Закат» будзе прадстаўлены ў Магілёве на выставе адной карціны
18.08.2025 - 14:45
Выстава двух вялікіх майстроў жывапісу адкрыецца ў Магілёве 22 жніўня
13.08.2025 - 12:23
Наватарства і крэатыўнасць. НЦСІ пачаў прыём заявак маладых мастакоў на рэспубліканскі конкурс
12.08.2025 - 11:07
Рэгіянальнае свята-кірмаш «Дзень варэння» пройдзе 15 жніўня ў Чэрыкаве