Ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці рыхтуецца вялікая праграма святкаванняў Дня народнага адзінства. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.
Яшчэ задоўга да свята, якое ўпершыню праводзіцца ў нашай краіне 17 верасня, на Магілёўшчыне пачаліся вела-і аўтапрабегі, творчыя сустрэчы, выступленні самадзейных калектываў, гульнявыя праграмы, спаборніцтвы, флэшмобы, дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, патрыятычныя акцыі і акцыі па добраўпарадкаванні малой радзімы, тэматычныя кніжныя выставы, конкурсы дзіцячых эсэ і малюнкаў, адзіныя дні інфармавання і інш. Рэгіянальныя СМІ прысвяцілі гэтай тэматыцы спецыяльныя рубрыкі.
Разнастайныя мерапрыемствы запланаваны ў гарадах і раёнах Прыдняпроўскага краю непасрэдна 17 верасня. Так, шклаўчане адзінай калонай, пад адзіным дзяржаўным сцягам праедуць па населеных пунктах свайго рэгіёна, каб яшчэ раз паказаць сваё імкненне жыць мірна і шчасліва ў адзінай краіне. Дыялогавая пляцоўка пад дэвізам «Пра нашу Радзіму, пра нас» пройдзе ў раённа-краязнаўчым музеі. Да абмеркавання этапаў шляху станаўлення дзяржаўнасці плануецца далучыць вязняў фашысцкіх канцлагераў. Маладых спецыялістаў запросяць на сустрэчу са старшынёй райвыканкама. Хлопцы і дзяўчаты напрамую пагутараць з кіраўніком раёна, змогуць звярнуцца да яго з просьбамі, задаць пытанні і выказаць свае меркаванні. Актывісты грамадскіх арганізацый паўдзельнічаюць у закладцы новай алеі «Адзінства» ў гарадскім парку. Увечары ў Доме культуры запланаваны тэматычны канцэрт «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», дзе ва ўрачыстай абстаноўцы адзначаць шклаўчан, якія сваёй працай і справамі ўносяць дастойны ўклад у развіццё розных сфер жыцця.
Жыхары Бабруйскага раёна змогуць прыняць удзел у агітацыйным аўтамотапрабегу па памятных месцах Прыбярэзінскага краю. Таксама ў гэты дзень у школах адбудуцца ўрачыстыя лінейкі «Беларусь адзіная: адзінства, развіццё, незалежнасць».
Насычаным будзе святочны тыдзень у Магілёве. Ужо 14 верасня ў абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна пройдзе сустрэча пісьменнікаў Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з творчай грамадскасцю горада на Дняпры «Хай мацнее штогод наш адзіны народ!». 15 верасня ў Палацы культуры вобласці моладзь сустрэнецца з вядомым паралімпійцам Аляксеем Талаем. Моладзевае спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства «РаЗАм!» адбудзецца на пляцоўцы для гульні ў міні-гольф 16 верасня. У гэты ж дзень у Палацы культуры вобласці запланавана рэгіянальная ўрачыстасць, прымеркаваная да Дня народнага адзінства, а ў Магілёўскім гарадскім Цэнтры культуры і вольнага часу – канцэрт калектыву гарадской капэлы «Сіла – у нашым адзінстве!».
У сам дзень свята – 17 верасня – адкрыюць 1-ю чаргу будаўніцтва пуцеправода-дублёра вул. Якубоўскага і Загараднай шашы, а таксама памятны знак, прысвечаны Дню народнага адзінства, на пляцоўцы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Апоўдні на плошчы Славы пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага гарадскога агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю і нясенне Вахты памяці. У Музеі гісторыі Магілёва правядуць дзень адчыненых дзвярэй, пешую экскурсію «Магілёў–горад адзінства і згоды: шлях праз стагоддзі», у выставачнай зале прадставяць экспазіцыю работ членаў Беларускага саюза мастакоў «Вобразы натхнення».
Каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій з’явіцца яблыневы сад, высаджаны студэнтамі ВНУ. Спартыўная пляцоўка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта прыме таварыскую сустрэчу зборных каманд па міні-футболе БРУ і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. На летняй пляцоўцы Магілёўскай дзіцячай школы мастацтваў №7 адбудзецца канцэрт «#МЫВМЕСТЕ». Завершыць дзень святочная праграма «Мы адзіныя!» каля лячэбна-дыягнастычнага цэнтра.
17 верасня – свята, якое павінна з’яднаць беларускае грамадства. Дата абрана ў гонар знакавай падзеі нашай гісторыі, калі ў 1939 годзе адбылося ўз’яднанне падзеленай нацыі. Але яднанне – гэта, вядома, не толькі адсылкі да мінулага. Сёння гэта дата яшчэ і сімвал перамогі для тых, хто хоча бачыць Беларусь мірнай, моцнай і незалежнай. Без «уключэння» сэрца ні адно мерапрыемства ў гэты дзень не будзе мець сэнсу. Дык няхай кожны знойдзе ў гэтыя дні, і ў само 17 верасня для сябе асабісты сэнс.
Праграма святкавання Дня народнага адзінства ў Магілёве |
|
14 верасня |
|
15.00 |
Сустрэча пісьменнікаў Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» з творчай грамадскасцю г. Магілёва «Хай мацнейшае штагод наш адзін народ!» УК «Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» |
16 верасня |
|
15.00 |
Моладзевае спартыўна-патрыятычнае мерапрыемства «РаЗАм!» пляцоўка для гульні ў міні-гольф |
16.00 |
Абласное ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства ДУК «Палац культуры вобласці» |
18.00 |
Канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Магілёўская гарадская капэла» «Сіла – у нашым адзінстве!» Канцэртная зала ўстановы культуры «Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і вольнага часу» |
17 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА |
|
10.00 |
Цырымонія адкрыцця 1-й чаргі будаўніцтва пуцеправода-дублёра вул. Якубоўскага і Загараднай шашы ў Магілёве |
10.30 |
Урачыстае адкрыццё памятнага знака, прысвечанага Дню народнага адзінства Пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр» |
12.00 |
Цырымонія адкрыцця Вахты памяці і ўзнагароджанне пераможцаў штогадовага гарадскога агляду-конкурсу на самую лепшую арганізацыю і нясенне Вахты памяці пл. Славы |
14.00 |
Дзень адчыненых дзвярэй «Мы такія розныя, але мы – разам!» і пешая экскурсія «Магілёў – горад адзінства і згоды: шлях праз стагоддзі» УК «Музей гісторыі Магілёва» |
16.00
|
Пасадка яблыневага саду студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Тэрыторыя каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій |
17.00
|
Таварыская сустрэча зборных каманд па міні-футболе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта і Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова Спартыўная пляцоўка Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, 7‑ы корпус |
17.30 |
Святочны канцэрт «#МЫРАЗАМ» ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 7» (летняя пляцоўка) |
19.00 |
Святочная праграма «Мы адзіныя!» Пляцоўка каля УАЗ «Магілёўскі абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр» |
На працягу дня: |
|
|
Выстава работ членаў Беларускага саюза мастакоў «Вобразы натхнення» Выставачная зала УК «Музей гісторыі Магілёва» |
|
Круглыя сталы, інфармацыйныя гадзіны, святочныя мерапрыемствы, выставы, танцавальныя флэшмобы ва ўстановах адукацыі г. Магілёва установы адукацыі г. Магілёва |
|
Выставы творчых работ, канцэртныя праграмы навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў, кніжныя выставы, інтэрактыўныя заняткі ў бібліятэках горада установы культуры і адукацыі ў сферы культуры г. Магілёва |
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11
16.04.2025 - 15:15