Любімае ў народзе свята провадаў Зімы і сустрэчы Вясны паўсюль чакаюць з вялікім нецярпеннем. Масленічны тыдзень літаральна перапоўнены святочнымі справамі, традыцыйнымі гульнямі і задумамі. Хай на ўсё хопіць сіл і энергіі.
Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 28–30 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Клімавіцкага райвыканкама.
У Магілёўскай вобласці працуе больш за 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Кожны трэці – у сельскіх раёнах. Як жыве і працуе Сяргей Рагоўскі з крычаўскай вёскі Сычыкі ў рэпартажы «Беларусь 4. Магілёў».
Прамую тэлефонную лінію 13 сакавіка правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
З 10 сакавіка па 15 красавіка праводзіцца другі этап абласнога конкурсу «Магілёў –Бацька Сталінграда», прысвечанага 80-годдзю гераічнай абароны горада Магілёва і Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што сельскагаспадарчыя палы і выпальванне сухой расліннасці ў Беларусі забароненыя, паведамілі ў прэс-службе Мінпрыроды.
У Беларусі з’явіцца новы дрэваапрацоўчы холдынг. Ён будзе створаны ў адпаведнасці з прэзідэнцкім указам №78 «Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу».
5 сакавіка 2021 года Магілёўшчына панесла цяжкую і незаменную страту. На 79-м годзе пайшоў з жыцця выдатны чалавек, прафесіянал сваёй справы, шчыры патрыёт Беларусі, заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Георгій Мікалаевіч Маліноўскі.