RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Міністэрства аховы здароўя падрыхтавала серыю відэаролікаў аб вакцынацыі супраць COVID-19

Новая серыя відэаролікаў Міністэрства аховы здароўя «COVID-19 у пытаннях і адказах», прысвечаная вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі, стала працягам праекта Сусветнага банка «Экстранае рэагаванне на COVID-19 у Рэспубліцы Беларусь», паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Акцыя па зборы цёплых рэчаў і абутку для маючых патрэбу стартавала ў Магілёве (відэа)

Дабрачынную акцыю «Скрыня дапамогі» ў Магілёве праводзіць абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яе мэта – сабраць цёплыя рэчы і абутак для тых, хто ў гэтым мае патрэбу.

Рэтраспектыва развіцця фатаграфіі за больш чым 50 гадоў прадстаўлена на выставе ў Магілёве

У Магілёве адкрылася фотавыстава «У аб’ектыве–фатограф», якая адлюстроўвае рэтраспектыву развіцця Магілёўскай фатаграфіі за больш чым 50 гадоў. Пра гэта паведаміла аўтар і арганізатар праекта, фотамастак і журналіст Ірына Савосіна.

Інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі» адкрылася ў МДУ імя А. А. Куляшова. Відэа

Інтэрактыўная выстава «Партызаны Беларусі» адкрылася ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Яна заснавана на дакументах унікальнага інтэрнэт-праекта выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь «Партызаны Беларусі», фотаматэрыялах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

Бальніцы скарачаюць планавую працу і перапрафілююцца для барацьбы з COVID (відэа)

Медыцынскія ўстановы Магілёўскай вобласці скарачаюць планавае лячэнне і аперацыі, абмяжоўваюць працу дзённых стацыянараў і перапрафілююць аддзяленні для барацьбы з COVID.

Дзве станцыі абезжалезвання ўвядуць да 1 кастрычніка ў Чавускім раёне

Дзве станцыі абезжалезвання ўвядуць да 1 кастрычніка ў Чавускім раёне, паведаміў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Віталь Хомчанка.

У Магілёве да памятнага знака «Чэкістам Магілёўшчыны» людзі нясуць кветкі

У Магілёве людзі нясуць кветкі да памятнага знака «Чэкістам Магілёўшчыны», каб ушанаваць памяць супрацоўніка, які загінуў пры выкананні службовага абавязку.

Дэпутаты Магілёўскай вобласці ўнеслі ўдакладненні ў некаторыя раней прынятыя рашэнні

У аблвыканкаме ў рэжыме відэаканферэнцыі сёння адбылася пазачарговая трыццаць другая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Было разгледжана сем пытанняў, якія тычацца ўдакладнення некаторых рашэнняў аблсавета: у прыватнасці, бюджэту, інвестыцыйнай праграмы, рэгіянальных комплексаў некаторых дзяржаўных праграм.