RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Іна Мядзведзева: узаемадзеянне дапамагае Белстату і Расстату адпавядаць сусветным статыстычным стандартам.

Узаемадзеянне дапамагае Белстату і Расстату адпавядаць сусветным статыстычных стандартам. Такое меркаванне журналістам выказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева падчас пасяджэння статыстычнага савета Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі і Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі ў Магілёве.

Мар’яна Шчоткіна: паглыбляць інтэграцыю Расіі і Беларусі немагчыма без сінхранізацыі статсправаздачнасці.

Немагчыма паглыбляць інтэграцыю Расіі і Беларусі без сінхранізацыі статыстычнай справаздачнасці.

Працу прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці, размешчаных на Магілёўшчыне, абмеркавалі на нарадзе ў аблвыканкаме.

Па ініцыятыве старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі ў Доме саветаў адбылася сустрэча з кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна пры ўдзеле намесніка міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Харытончыка.

Леанід Мартынюк: выязныя прыёмы дазваляюць зрабіць зрэз хвалюючых грамадзян пытанняў на месцах

Выязныя прыёмы дазваляюць зрабіць зрэз хвалюючых грамадзян пытанняў на месцах. Такое меркаванне журналістам выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас асабістага прыёму грамадзян у Горацкім раёне.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся з выпускнікамі Мяжысецкай школы

У Мяжысецкай сярэдняй школе навучаецца 379 навучэнцаў. Сёлета апошні званок празвініць для сямі адзінаццацікласнікаў. Наперадзе ў іх – пара сур’ёзных выпрабаванняў – экзамены, паступленне ў сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Выпуск 20.05.2022

Беларуская

Прамую тэлефонную лінію 27 мая правядзе намеснік начальніка Магілёўскай мытні Міхаіл Арлоўскі

Прамую тэлефонную лінію 27 мая правядзе намеснік начальніка Магілёўскай мытні Міхаіл Уладзіміравіч Арлоўскі.
Свае пытанні можна задаць з 14.00 да 16.00 па тэлефоне 8 (0222) 29-90-01.