RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Праграма ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018»

Васямнаццаць беларускіх мультфільмаў увайшлі ў конкурсную праграму ХХІ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка – 2018», які пройдзе 25-28 кастрычніка ў Магілёве, паведамілі на прадпрыемстве «Магілёўкінавідэапракат».

Саўмін устанавіў патрабаванні да памяшканняў службы «адно акно» і дрэс-коду яе супрацоўнікаў

Устаноўлены агульныя патрабаванні да памяшканняў, у якіх размяшчаецца служба «адно акно», а таксама да дзелавога стылю адзення работнікаў службы. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 741 ад 17 кастрычніка 2018 года.

У Беларусі ўстаноўлены медаль да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана

У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Галоўная тэма АДІ ў кастрычніку – захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 18 кастрычніка ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Тэматычныя кінапаказы да 100-годдзя ВЛКСМ пройдуць у кінатэатрах Магілёва

Тэматычныя кінапаказы да 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі (ВЛКСМ) пройдуць у кінатэатрах Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».