Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін сустрэўся сёння з дэлегацыяй Місіі міжнародных наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў на чале са старшынёй Камісіі Парламенцкага сходу па навуцы і адукацыі Вольгай Германавай, якая ўдзельнічае ў якасці міжнароднага наглядальніка ад Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі ў назіранні за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў сёння датэрмінова прагаласаваў на ўчастку для галасавання №2 у Магілёве, размешчаным у сярэдняй школе №21.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў першыя Дзяржаўныя знакі якасці прадстаўнікам прадпрыемстваў, прадукцыя якіх удастоена гэтай высокай ацэнкі.
За два дні ў датэрміновым галасаванні на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло ўдзел 17,67 працэнта ад агульнай колькасці грамадзян, уключаных у спісы для галасавання. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.
Цікавую культурную праграму для гараджан падрыхтаваў Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Пасля галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на сваіх выбарчых участках магіляўчан запрашаюць пазнаёміцца з дасягненнямі народнай творчасці рэгіёна.