Цікавую культурную праграму для гараджан падрыхтаваў Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Пасля галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на сваіх выбарчых участках магіляўчан запрашаюць пазнаёміцца з дасягненнямі народнай творчасці рэгіёна.
З 21 па 26 студзеня ў фае цэнтра на працягу дня будзе працаваць выстава майстроў Магілёўскай вобласці «Беларускі цуд рукамі майстроў». Экспазіцыя пазнаёміць наведвальнікаў з багатай спадчынай рэгіёну. У вітрынах выставы будуць прадстаўлены традыцыйныя віды мастацкіх рамёстваў: лаза- і саломапляценне, керамічныя вырабы, ткацтва, вышыўка, тэкстыльная лялька, цацкі з ваты, бондарства, кавальская справа, роспіс па дрэве, роспіс па шкле, выцінанка і іншыя.
У канцэртнай зале можна будзе стаць гледачом праграм «У будучыні наша сіла» і «Святыня мая Беларусь» народнай арт-групы «Магілёўцы», канцэртнай праграмы «Беларусь мая любоў, маё багацце» заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Медуніца» КК «Магілёўская абласная філармонія» і праекта «Маладая Беларусь» прадзюсерскага цэнтра «Ступені» КК «Магілёўская абласная філармонія».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»