Добрыя весткі ў кожны дом
Нават у халодныя зімовыя дні Вольга Альшанік з Асіповічаў умее стварыць сапраўдны цуд. Напрыклад, напярэдадні Новага года па просьбе жыхароў вёскі Лучыцы яна прывезла ім 20 пачкаў марожанага. І любую просьбу кліентаў начальнік перасоўнага аддзялення паштовай сувязі №2 г. Асіповічы Асіповіцкага ўчастка паштовай сувязі Бабруйскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белпошта» імкнецца задаволіць.
На шляху Вольгі Валер'еўны і яе кіроўцы - 28 населеных пунктаў. Разам з калегам начальнік ПОПС №2 г. Асіповічы, якая таксама выконвае абавязкі паштальёна па сумяшчальніцтве, пераадольвае 180 кіламетраў на маршруце.

— У кліентаў ёсць кантактны нумар тэлефона, і яны заўсёды могуць патэлефанаваць і замовіць тое, што ім неабходна, - тлумачыць Вольга Альшанік. - Да прыкладу, калі людзі соляць сала і рыхтуюць вэнджаніна, дастаўляем соль.
У шматлікіх населеных пунктах, дзе няма стацыянарнай крамы, супрацоўнікі перасоўнага аддзялення паштовай сувязі - сапраўдныя добрыя чараўнікі. Дапамагаюць аформіць падпіску на любімыя выданні.
Плацяжы, крэдыты, зняцце наяўных сродкаў - усе запатрабаваныя паслугі даступныя.
— Добрыя навіны нясем у кожны дом, — усміхаецца Вольга Альшанік. - Вопыт дапамагае выконваць усе пажаданні.
Вольны час Вольга Валер'еўна прысвячае блізкім, выгадавала цудоўную дачку. Захапляецца кветкамі і вельмі любіць свайго хатняга гадаванца - ката Яшу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі