RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Рэспубліканская акцыя “Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 2–28 снежня

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 2–28 снежня. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

ЕАБР прафінансуе закупку для Расіі 5 тыс. ліфтаў «Магілёўліфтмаша»

Еўразійскі банк развіцця ў найбліжэйшыя два гады мае намер прафінансаваць для Расіі закупку 5 тыс. ліфтаў ААТ «Магілёўліфтмаш». Мемарандум аб гэтым падпісаны на палях XIV Міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская эканамічная інтэграцыя».

Рэдактар інтэрнэт-рэсурсу газеты «Веснік Магілёва» Анастасія Камкова стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют»

Беларускі саюз журналістаў падвёў вынікі штогадовага рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Дэбют». Традыцыйна творчае спаборніцтва маладых талентаў (ва ўзросце да 33 гадоў) уключала 7 намінацый. Сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел 33 чалавекі, дзве трэці з іх – супрацоўнікі рэгіянальных СМІ.

З пачатку 2019 года магілёўскія мытнікі канфіскавалі больш за 880 грам марыхуаны

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай Магілёўскай мытні сумесна з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі наркакантролю Магілёўскай вобласці з пачатку 2019 года выявілі шэсць злачынстваў па лініі наркакантролю. У выніку праведзеных аператыўна-вышуковых і спецыяльных мерапрыемстваў з незаконнага абароту канфіскавана больш за 880 грам небяспечнага наркатычнага сродку – марыхуаны.

Мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» выступіць 28 студзеня на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра

У межах Каляднага тура на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 28 студзеня выступіць з сольным канцэртам «Зімовыя матывы» мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» з Мінска. У праграме прагучаць калядныя спевы, калядкі, творы беларускіх кампазітараў і інш.