Каля 250 прадстаўнікоў сферы аховы здароўя прыбылі ў Магілёў на XVII з'езд хірургаў Рэспублікі Беларусь і навукова-практычную канферэнцыю з міжнародным удзелам «Хірургія Беларусі - стан і развіццё». На працягу двух дзён, 12 і 13 кастрычніка, вядучыя спецыялісты Беларусі і іх замежныя калегі абмяркуюць дасягненні і перспектывы развіцця гэтай галіны медыцыны, падзеляцца новымі напрацоўкамі ў лячэнні, абмяняюцца практычным досведам.