RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Беларусі ўдакладнілі парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі

Міністэрства адукацыі скарэктавала інструкцыю аб выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства ад 27 верасня 2023 года нумар 311, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Моладзь Круглянскага раёна далучылася да патрыятычнага марафону (відэа)

Год міру і стварэння папаўняецца новымі праектамі. Да патрыятычнага марафону далучыўся і Круглянскі раён. Намаганнямі дэпутатаў і вяскоўцаў працягваюць ушаноўваць памяць герояў-землякоў, удзельнікаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Працоўная моладзь, школьнікі захоўваюць гісторыю сваіх месцаў праз догляд помнікаў і стварэнне памятных алей.

Валерый Малашка: прыемна адзначыць высокую адказнасць саміх грамадзян - яны свядома ідуць служыць у армію

Падвядзенне вынікаў вясенняй прызыўной кампаніі і пастаноўка задач на восеньскі прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве адбыліся сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме.

Прамую тэлефонную лінію па пытаннях выплат пенсій правядзе 19 кастрычніка камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 19 кастрычніка 2023 года з 9.00 да 10.00 будзе арганізавана прамая лінія па тэме «Аб спосабах выплаты пенсій (праз банкі і аб'екты паштовай сувязі), аб адкрыцці базавых рахункаў у банках для залічэння».
 

Палявыя работы працягваюцца ў ААТ «Рассвет» імя К.П. Арлоўскага

Свята хлебаробаў «Дажынкі» - гэта толькі маленькая перадышка ў працы аграрыяў. Сёння яшчэ жнуць кукурузу на сілас і зерне, закладваюць у засекі бульбу і моркву, вязуць на захоўванне яблыкі. Як працуюць аграрыі ў ААТ «Рассвет» імя Арлоскага - у сюжэце ТРК «Магілёў».

Рэспубліканская акцыя МНС «За бяспеку разам» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Рэспубліканская акцыя МНС «За бяспеку разам» праходзіць у Магілёўскай вобласці з 16 кастрычніка па 1 лістапада. Мерапрыемства накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей, паведамілі ў Магілёўскім цэнтры бяспекі МНС.

Выпуск 13.10.2023

Беларуская

Ваенна-спартыўны турнір прайшоў у Магілёве

На пляцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча ім. Я. Нікалаенка адбылося ўрачыстае адкрыццё ваенна-спартыўнага турніру імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі.
 

«Магілёўскі лянок» рыхтуецца да адкрыцця новага малочнатаварнага комплексу (відэа)

Па 10 малочнатаварных комплексаў у кожнай вобласці неабходна пабудаваць і аднавіць згодна з пастановай Савета Міністраў. Так у Магілёўскім раёне да праграмы далучылася сельгаспрадпрыемства «Магілёўскі лянок».