RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Абласны конкурс «Я патрыёт сваёй краіны» пройдзе ў Магілёве 16 лютага

Абласны конкурс «Я патрыёт сваёй краіны» адбудзецца 16 лютага ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. Пра гэта паведамілі ва ўстанове дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На ветравальна-бураломных лесасеках у Магілёўскай вобласці створаць больш за 2,3 тыс. га новых лясоў

У 2023 годзе на ветравальна-бураломных лесасеках у Магілёўскай вобласці створаць больш за 2,3 тыс. га новых лясоў. Пра гэта падчас выніковага паседжання калегіі Магілёўскага ДВЛГА расказаў генеральны дырэктар Сяргей Максімовіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

У магілёўскай 5-й паліклініцы завяршыўся капрамонт

У Магілёўскай паліклініцы №5 завяршыўся капітальны рамонт. Пра гэта расказаў галоўны ўрач установы аховы здароўя Валерый Марозаў.

Абласное зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня - 2023» пройдзе ў Чавусах

Абласное зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2023» збярэ 18 лютага ў Чавусах аматараў лыжнага спорту з усяго рэгіёну.

Падаць заяўку на ўдзел у ХVIII Міжнародным пленэры па кераміцы «Арт-Жыжаль» можна да 20 красавіка (відэа)

Міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль-2023» пройдзе ў Бабруйскім раёне з 12 ліпеня па 2 жніўня. Падаць заяўку на пленэр можна да 20 красавіка.

Пленэр керамістаў - культурная традыцыя Бабруйска, якая праводзіцца з 2003 года ў маляўнічым месцы на Бярэзіне.

Жыхары аграгарадка Хадасы Мсціслаўскага раёна добраўпарадкавалі населены пункт і памятныя мясціны

Жыхары аграгарадка Хадасы Мсціслаўскага раёна актыўна добраўпарадкоўваюць населены пункт і памятныя мясціны ў ім. Пра гэта распавёў старшыня Хадасоўскага сельскага савета Анатоль Пруднікаў.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых. Хто і на якіх умовах атрымае яго бязвыплатна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых», якім устаноўлены парадак і ўмовы перадачы ва ўласнасць ваеннаслужачым прадастаўленага ім арэнднага жылля. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Падлеткам раскажуць пра жыццё без шкодных звычак на дыялогавай пляцоўцы ў Магілёве

У Магілёўскай вобласці стартуе комплекснае прафілактычнае мерапрыемства «Разам мы сіла». Ініцыятыва працягнецца з 14 лютага па 17 сакавіка, расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама Наталля Ігнаценка.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 лютага кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 лютага кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.