У 2023 годзе на ветравальна-бураломных лесасеках у Магілёўскай вобласці створаць больш за 2,3 тыс. га новых лясоў. Пра гэта падчас выніковага паседжання калегіі Магілёўскага ДВЛГА расказаў генеральны дырэктар Сяргей Максімовіч, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.
Сяргей Максімовіч адзначыў, што ў мінулым годзе на ветравальна-бураломных лесасеках у Магілёўскай вобласці лясныя культуры былі высаджаны на плошчы 743 га. «Пры правядзенні рэспубліканскай акцыі «Аднавім лясы разам!» пасаджана каля 300 га. Ужо ў 2023 годзе плануецца стварыць на ветравальна-бураломных лесасеках больш за 2,3 тыс. га новых лясоў», - адзначыў гендырэктар.
На выніковай калегіі ведамства міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік расказаў, што на ўсіх ветравальна-бураломных лесасеках Беларусі ў гэтым годзе будзе створана 2,5 тыс. га новых лясоў, а большая частка з іх - у Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.10.2025 - 10:40
07.10.2025 - 09:35
Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання па 14 прадметах пройдзе ў Беларусі з кастрычніка па снежань
06.10.2025 - 15:18
Прамыя тэлефонныя лініі правядуць 8 кастрычніка члены Савета Рэспублікі
04.10.2025 - 16:15